У нядзелю, 29 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды трэцяй гадавіны біскупскай сакры.

Ужо традыцыйна Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая тры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя.

У нядзелю, 29 студзеня, падчас Святой Імшы ў Нарачы моладзь публічна адновіць абяцанне вечнай малітвы за іерарха.

Аўтар: Ірына Шнітоўская