У нарачанскай парафіі існуе добрая традыцыя: падчас Адвэнта дзеці робяць добрыя ўчынкі, якія ахвяруюць маленькаму Езусу.

Запіс добрых учынкаў дзеці робяць на сэрцы, якія таксама вырабляюць  самі. Кожную нядзелю Адвэнта на Святой Імшы падчас Ахвяравання яны складаюць гэты дар Богу. Пасля сэрцамі з добрымі ўчынкамі ўпрыгожваецца  ёлка, якая стаіць пры батлейцы, нагадваючы ўсім, што добрыя ўчынкі – самы просты шлях да Езуса.

Аўтар: Адміністратар