Напярэдадні 102 гадавіны з дня нараджэння Казіміра Свёнтка прапануем чытачам нашага сайта 102 выказванні з духоўнай спадчыны-запавету кардынала:

  1. Маё жыццё з дзяцінства, а таксама ў школьныя і юнацкія гады праходзіла ў беднасці. А часта — у крайнім убостве, бо не хапала нават хлеба
  2. Любові да Маці Божай яшчэ ў дзяцінстве мяне навучыла мая мама
  3. Культ Марыі — адна з галоўных рэлігійных практыкаў у маім духоўным жыцці
  4. Наглядным знакам маёй любові да Маці Божай з’яўляецца выбраны мною дэвіз для біскупскага герба: «Маці Міласэрнасці»
  5. Мне захавала жыццё мая моцная, непахісная вера ў Бога. Ёнмне захаваў жыццё
  6. Божа,які Ты магутны, які Ты добры!
  7.   У якасці кампенсацыі ад Бога за пэўныя адрачэнні я меў і маю магчымасць захапляцца прыгажосцю прыроды Палесся
  8. Выйдзі на ўзлесак, на балота… Пераначуй у стозе сена… Няхай цябе пакусаюць камары… Я жыў гэтым дзясяткі гадоў… Выправы з сабакам Асам на лодцы, начлегі каля ракі… Юшка з чыгунка…
  9. Такавання глушцоў не заменіць ніякі самы ўрачысты канцэрт!
  10.   Чалавек часта слухае гукі прыроды, але не чуе іх, не адчувае…
  11.   У прыродзе ёсць столькі з’яваў, якія знаходзяцца каля нас, праходзяць праз нас, але мы іх не адчуваем, не разумеем і не можам выкарыстаць…
  12.    Навука даследуе, пазнае прыроду, але мы ніколі не спазнаем яе да канца, ніколі не зраўняемся з Богам… Інакш бы Бог перастаў быць Богам… Мы сталі б бажкамі… Тады б усё рухнула, як карткавы дамок…
  13.   Мяне ўтрымала і пры жыцці, і пры Богу мая моцная, непахісная вера
  14.  Часам здараліся сітуацыі (з людскога пункту погляду) сапраўды безнадзейныя
  15.   Я ў душы быў перакананы, што выжыву. Зразумела, калі на тое будзе Божая воля
  16.  На допытах, з прыстаўленым да скроні пісталетам, я не губляў надзеі…
  17.  Лежачы на бетоннай падлозе, напаўпрытомны, я не пераставаў маліцца
  18.  Я звяртаўся ў думках да Маці Божай і да Яе Сына і верыў, што Яны не пакінуць мяне, не дадуць прапасці…
  19.   Гэта вера дае мне сілы і цяпер, у сённяшняй маёй працы, у выкананні шматлікіх абавязкаў
  20.   Я не ўяўляю сабе жыцця без веры ў Бога, не бачу сэнсу жыцця і яго мэты…
  21.  Цярпенне ачышчае душу
  22.  Цярпенне дапамагло ўфармаванні і крышталізацыі духу
  23.   Гляджу на гэты абраз і думаю пратое, што Ён цярпеў боль, не параўнальны з маім, і таму мне наракаць не выпадае!
  24. Наша хрысціянская вера дапамагае зразумець сэнс цярпення і такім чынам прыняць яго…
  25.   Для мяне неістотна, дзе выконваць свае абавязкі і Божую волю: ці ў камеры смяротнікаў, чакаючы выраку, ці, скажам, прымаючы з рук Папы знак кардынальскай годнасці. Iў адным, і ў другім выпадку — адно і тое ж выкананне Божай волі…
  26.  Немагчыма пералічыць усіх выпадкаў умяшальніцтва ў мой лёс Вышэйшай Сілы, дзеяння Божага Провіду, якому  давяраю бязмежна і заўсёды
  27.   Яўвесь час быў перакананы, што гэта камуністычна-атэістычная сістэма і ўвесь агромністы Савецкі Саюз, гэты калос, стаіць на гліняных нагах і рана ці позна ногі гэтыя пахіснуцца і ўсё разваліцца, распадзецца ў друзкі…
  28.   Нават у той час, калі сядзеў у камеры смерці, я ведаў, што кожны пражыты дзень набліжае мяне да волі
  29.  Я  адчуваў, што крах гэтай савецкай сістэмы, збудаванай на бязбожніцтве і насіллі, немінучы…
  30.  Зкожным годам усё больш пераконваўся, што гэта бязбожная сістэма асуджана на знікненне, бо з тых маральных і духовых тупікоў, у якія яна заходзіла, не было іншага выйсця
  31.   Выйсце заўсёды было, ёсць і будзе ў захаванні праўдаў хрысціянскай веры, у жыцці, згодным з Божымі запаведзямі
  32.   Якія ў мяне маглі быць сумненні й роспач, якая безнадзейнасць?
  33.   Са мной быў той, да каго я заўсёды мог пайсці з бядою і радасцю, быў мой даўні дарадца і прыяцель – слуга Божы Зыгмунт Лазінскі
  34.  Вы не ўяўляеце, колькі разоў самым цудоўным чынам біскуп Лазінскідапамог мне…
  35. Тут не штосьці, а хтосьці, тут – біскуп Лазінскі… Гэта магутны заступнік!
  36.  Слова сваё я стрымаў, абяцанне выканаў: Мінская катэдра адбудавана і адноўлена! Дзякуй Табе, Божа!
  37.  О Божа, які ж Ты добры!
  38.  О Слуга Божы біскупе Зыгмунце Лазінскі, ты заўсёды быў і застаешся добрым нашым прыяцелем, як і абяцаў у сваім тэстамэнце
  39.  Ойча Святы, Ян Павел II, які ты ласкавы!
  40.  О людзі добрай волі, якія вы зычлівыя!
  41.  Мінскую катэдру, вернутую, адбудаваную і рэкансэкраваную ў восемдзясят трэцюю гадавіну майго нараджэння складаю ў дар люду Божаму і сталіцы Беларусі – Мінску
  42.  Усё гэта праміне: лета, зіма, лета, зіма… А за гэтым вас ужо чакае Хрыстус і святарства, і людзі чакаюць!
  43.  Прашу мне паверыць: я знешне ўтаймоўвоўваю сябе, каб гэтага не было відаць, але на працягу 70 гадоў, калі я цэлебрую Святую Імшу і пры вымаўленні словаў кансэкрацыі бяру ў рукі Гостыю і келіх, кожны раз у мяне дрыжыць голас , дрыжаць рукі
  44.  А як жа міла адараваць “Вязня Любові”, прысутнага ў Касцёле  ў табернакулюме!
  45.  Падчас адарацыі я не размаўляю, у мяне проста няма слоў…
  46.  Я кленчу, гляджу на табернакулюм – і са мной на свой Боскі лад размаўляе Езус Хрыстус
  47.   Я перакананы, што гэтая пілігрымка Маці Божай Фацімскай у Яе фігуры ажывіць рэлігійнае жыццё краю, наблізіць людзей да Бога і паспрыяе збліжэнню ўсіх веравызнанняў…
  48.   Маці Божая Будслаўская! Наша Пані і Каралева! Мы, Твае падданыя, пакорна схіляючы перад Табою галовы, абяцаем Табе, што заўсёды і ўсюды будзем вернымі Богу, Сыну Твайму, нашаму Збавіцелю, вернымі Табе і Касцёлу!
  49.  Бязмежна радуецца маё святарскае сэрца і дзякуе Богу, што дазволіў мне перажыць доўгія гады цяжкіх выпрабаванняў і пераследу веруючых і быць сведкам і ўдзельнікам вызвалення, адраджэння і развіцця Касцёла на Беларусі
  50.   Людзі  ўпершыню ў жыцці ўбачылі каталіцкага біскупа, убачылі пасля столькіх гадоў пераследу і каля іх зруйнаванага касцёла. Яны падышлі да сцяны касцёла і дрыжачымі старэчымі галасамі заспявалі «SerdecznaMatko». Ці магчыма было біскупу не плакаць, бачачы такое сведчанне веры ў Бога і Касцёл?!
  51.  Найвышэйшае шчасце для мяне, калі Езус займае ў святыні належнае Яму месца – пасяляецца ў табернакулюме. Тады святыня ажывае, набывае сваю душу
  52.  Семдзесят гадоў атэізму і матэрыялізму зрабілі сваю негатыўную справу, і таму гэты homosowietykusдоўга яшчэ будзе жыццяздольны
  53.   Сам падыход многіх людзей да духоўных справаў, звычка ўсё мераць меркамі матэрыяльнай выгады і карысці сведчаць пра  жывучасць homosowietykusа
  54. Мала яшчэ ў нашых людзях бескарысліваці, ахвярнасці, пасвячэння — гэтых прыгожых шляхотных якасцяў…
  55.  Я не хачу абагульняць, мераць усіх на адзін капыл
  56.  У паасобных парафіях заўважны духоўны ўздым, запал да працы, да адбудовы святыняў…
  57.  Калі зазірнеш глыбей у душы людскія… Колькі ж там яшчэ неўпарадкаванасці, колькі яшчэ праблемаў: п’янства, разводы, аборты, занядбанне Святой Імшы, сакрамэнтаў…
  58.  Перад святарамі, перад Касцёлам — велізарнае поле душпастырскай дзейнасці
  59. Асабліва непакоіць мяне сярэдняе пакаленне, якое выхоўвалася піянерскімі, камсамольскімі і партыйнымі арганізацыямі…
  60.  Гэта не сакрэт, што сёння найлягчэй працаваць з дзецьмі і з людзьмі самымі старэйшымі. Бо ў гэтых, апошніх, вера так моцна ўкаранёна, што аніякі атэізм яе не здолеў зглуміць і вырваць. А наймалодшыя не былі атручаны бязвер’ем, у іх яшчэ чыстыя душы, і евангелізацыя робіць сваю справу
  61.  Роля Касцёла ў тым і заключаецца, каб выкараняць зло і сеяць дабро
  62.   Праблемы і цяжкасці не павінны нас расхалоджваць…
  63.   Я лічу сябе аптымістам. Праўда, такім, які стаіць абедзвюма нагамі на зямлі і бачыць рэчаіснасць
  64.  Мянерэчаіснасць не схіляе да песімізму; я ў ёй заўсёды імкнуся знайсці падставы для аптымізму і мяркую, што абраў для сябе найбольш адпаведныя адносіны да жыцця
  65.  Рэлігійныя спевы на польскай мове, часта кірыліцай, – каштоўныя сведчанні вернасці Богу і Касцёлу
  66.  Славутыя бабулі захавалі веру ў Бога ў перыяд пераследу, калі не было касцёлаў і святароў. Менавіта ім трэба дзякаваць, што вера не знікла бясследна з гэтых моцна прыгнечаных тэрыторый, што іх унукі і праўнукі былі навучаныя хаця б малітвам «Ойча наш» і «Вітай, Марыя»
  67.  Колькі выцерпелібабулі, ахвяравалі і перажылі нягодаў, будучы залічанымі да «ізгояў» грамадства. І, нягледзячы на тое, што яны не пралілі крыві за веру, за Касцёл, усё ж іх жыццё мела мучаніцкі характар
  68. Бабулі , якія захавалі веру,  сапраўдныя героі, толькі ім ніхто не паставіць помнікаў, іх прозвішчы адыдуць у нябыт. Хвала і пашана вам, дарагія, любыя, залатыя бабулі!
  69.  Яахвярую высокае прызнанне Сведка веры бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады пераследу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым не даўшы замерці Касцёлу
  70.  Еду я ў Варкуту ў гэтым цялячым вагоне, людзі лаюцца або шукаюць нейкі сэнс у гэтым  усім , а я думаю: я ў руках Пана Бога, што б ні адбывалася, а я ў руках Пана Бога!
  71.  Так кожны дзень: “Я ўруках Пана Бога!”
  72.  Памятаю кожную хвiлiну…  Не было там такiх думак: «Божа, за што мне гэта?» Было iншае : «Пане Божа, дай мне сiлы, дадай мне моцы». Я лiчыў, што такая, вiдавочна, Божая воля
  73.  Мне заўсёды дапамагаў жыць і панаваць над сітуацыяй поўны давер да Божай волi. I гэта не мая заслуга: за ўсё жыццё ў мяне сабралася шмат самых незвычайных i вельмi канкрэтных доказаў дзеяння Божай волi…
  74.   Не хачупакінуць гэты маленькі дом, бо абяцаў Богу сціпласць і ўбоства да канца сваіх дзён
  75. Калі б я цяпер перасяліўся ў курыю, то здрадзіў бы! Так, здрадзіў бы!
  76. Для вызвалення ад усялякага матэрыяльнага цяжару я пасяліўся ў невялікім драўляным доме ў Пінску, адмовіўшыся ад пастаяннага пражывання — ужо як біскуп — у пабудаваных мною элегантных рэзідэнцыях арцыбіскупа Мітрапаліта ў Мінску і Апостальскага Адміністратара ў Пінску
  77.  Памятаючы лагерныя  баракі, бетонную  падлогу і славутую баланду , усялякія жыллёвыя патрабаванні і  пераборлівасць  у ежы  адношу  да  сваіх уласных  цяжкіх  грахоў
  78. Стоячы каля сцяны, я горача маліўся, просячы Бога аб выратаванні, аб захаванні жыцця, аб свабодзе
  79.  Я хіба павінен навучыцца працаваць на камп’ютары, можа, яшчэ не запозна?
  80.  Мая пасляваенная друкарская машынка хіба надзейнейкамп’ютара, бо што вы будзеце рабіць, як электрычнасць падвядзе? А я і пры свечцы надрукую свае казанні…
  81.   Мне ўжо 77 гадоў, а ў 75 у адстаўку трэба пісаць!
  82.  Чым часцей мы будзем казаць Пану Богу «дзякуй», тым радзей давядзецца казаць «просім»
  83.   У мяне яно сапраўды так складваецца ў жыцці, што ў маіх малітвах, размовах з Панам Богам найбольш бывае актаў перапрашэння і падзякі, а просьбаў амаль няма, бо, калі падумаць, то ці будзе тая просьба згодная з воляю Божаю і ці не давядзецца праз нейкі час з жалем сказаць сабе: неразумны, прасіў, а Бог цябе выслухаў
  84.  Уласна кажучы, усе нашыя просьбы – гэта такі своеасаблівы недавер да Пана Бога: як бы мы лепш за Яго ведаем, што нам патрэбна
  85.   Калі ўжо ізвяртацца з просьбаюда Пана Бога , то абавязкова з агаворкаю: «Калі Ты, Пане Божа, лічыш гэта сапраўды неабходным для мяне…»
  86.   У гэтым вялікім святарскім досведзе ўсё маё багацце, уся мая сіла і моц, за якія я не перастаю дзякаваць Пану Богу
  87.  Я шчаслівы і ўдзячны за ўсё жыццё нават з яго цяжкімі момантамі, бо ўсё яно для веруючага чалавека – шчасце, радасць
  88.  Без  кантрастаў жыццё было б няпоўным, нецікавым
  89.   А прабачаць-то  няма чаго!!!Ім растлумачылі, што я – вораг народа, і яны ад чыстага сэрца мяне білі  ботам у твар і катавалі
  90.  Я ўвесь час маліўся за дрэнных людзей: бо іх вочы  былі заплюшчаны на праўду і жыццё. Ну, можа, вочы і сэрца
  91. Мая рука з аплаткам, яго(кэдэбіста)– з пісталетам
  92. Бог Айцец дае нам прабачэнне, і чалавецтва збаўляецца. Бяда была б свету, калі б не было Святой Імшы!
  93.  Падчас Святой Імшы мне як святару першаму дадзена карыстацца ахвярнымі дарамі, пераўтворанымі ў Цела і Кроў Езуса Хрыста. Які прывілей!
  94. Святарскае пакліканне не можа быць толькі з’яваю мінулага, гэта пастаянны заклік, угрунтаваны ў глыбіннай сутнасці святарства, якое назаўсёды з’яднала мяне з Хрыстом. «Іду…» — гэта значыць — увесь час, ажно да смерці…
  95.  Святарства ахоплівае мяне цалкам, яно ахоплівае ўсё маё жыццё, усю маю дзейнасць — я ёсць «alterChristus»
  96. Я патрэбны людзям, і не на «паўстаўкі», як найміт
  97. Калі час ад часу можа здавацца, што я не патрэбны, то гэта значыць, што я павінен даваць больш выразнае святарскае сведчанне, і толькі тады я пераканаюся, як моцна патрэбна свету гэтае святарскае сведчанне
  98. Сёння вернікам патрэбны святар, але іх давер узнікае і ўзрастае тады, калі яны бачаць, што яго асабістае жыццё адпавядае святарскаму служэнню…
  99. Кожны ксёндз – гэта  сапраўдны скарб
  100. Усё, што было злое, нікчэмнае, д’ябальскае, пайшло прэч, а касцёл адраджаецца, набірае моцы, аўтарытэту. Якая Божая сіла і перамога!
  101. Жадаю вам дабра ад Бога і людзей
  102. Буду дапамагаць вам з чыстца… Аможа ўдасца без чыстца?
Аўтар: Адміністратар