Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ.

Да гэтай падзеі ў парафіі аб’яўлены конкурс малюнкаў для дзяцей “Цалкам Твой, Марыя”, прымеркаваны да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. Мэта конкурсу расказаць маладому пакаленню пра ролю Маці Божай, і ў прыватнасці, Маці Божай Фацімскай у жыцці Святога Яна Паўла ІІ.

У нядзелю, 23 кастрычніка, калі нарачанцы будуць адзначаць літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ, у касцёле адбудзецца канцэрт у гонар  Святога Яна Паўла ІІ аркестра “Нарачанскі бамонд” і вакальнай групы “Апельсін”, а таксама працэсія да помніка Святога і ўшанаванне яго рэліквій.

Аўтар: Адміністратар