У гэтым годзе прыпадае 115-ая гадавіна з дня пабудовы нарачанскага касцёла.

Святкаванне гэтай падзеі адбудзецца ў суботу 13 жніўня. У гэты дзень у нарачанскай парафіі будзе цэлебравацца ўрачыстая Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі і падчас якой будзе ўдзелены Сакрамэнт Бежмаваня.

З нагоды святкавання 115-ай гадавіны з дня пабудовы нарачанскага касцёла падчас Саракагадзіннага набажэнства, якое праводзіцца перад урачыстасцю Святога Роха, на працягу трох дзён у касцёле адбудзецца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, які зараз наведвае сем’і парафіі.

Таксама ў парафіі аб’яўлены конкурс фотаздымкаў “Касцёл у Нарачы: гісторыя і сучаснасць”. Узнагароды ўдзельнікі конкурсу атрымаюць з рук біскупа Юрыя Касабуцкага.

Аўтар: Адміністратар