Прапануем наведвальнікам нашага сайта праграму святкавання другой гадавіны кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ:

Праграма святкавання ў Нарачы другой гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ
01.05.2016

10.00 На прыкасцёльным пляцы дэгустацыя вернікамі парафіі кандытарскіх вырабаў нарачанскіх гаспадынь – удзельніц конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”

10.15 Сустрэча ля касцёльнай брамы вернікамі парафіі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага

– ускладанне біскупам Аляксандрам кветак да помніка Святога Яна Паўла ІІ

– прывітанне нарачанскімі гаспадынямі – удзельніцамі конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”– біскупа Аляксандра (прыкасцёльны пляц)

10.30 Канцэрт у гонар Святога Яна Паўла ІІ гурта “LAUDANS”

11.00 Святая Імша

– на заканчэнне ўрачыстасці ўзнагароджанне біскупам Аляксандрам лепшых нарачанскіх гаспадынь і пераможцаў фотаконкурсу “Міласэрныя, як Айцец”

– ушанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ

Аўтар: Адміністратар