Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 11 гадавіну са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ.

З гэтай нагоды ў нядзелю, 3 красавіка, пасля Святой Імшы ў 10.30 адбудзецца працэсія да помніка Святога, дзе супольнасць памоліцца праз заступніцтва Святога Яна Паўла ІІ, а таксама Вяночак да Божай міласэрнасці.

У дзень смерці Святога Яна Паўла ІІ, 2 красавіка, у вігілію Свята Божай міласэрнасці адбудзецца пілігрымка ў Будслаў да Брамаў міласэрнасці, якую арганізоўвае ксёндз-дэкан Багуслаў Маджэеўскі і ў якой будуць удзельнічаць не толькі  дарослыя вернікі, але і маладое пакаленне нарачанцаў.

Аўтар: Адміністратар