У нядзелю, 24 студзеня,  напярэдадні другой гадавіны біскупскага пасвячэння  кс. Юрыя Касабуцкага ў нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за пастыра католікаў Беларусі. Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая два гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя Касабуцкага.

19 студзеня 2014 года сямёра маладых людзей пасля Святой Імшы ўрачыста склалі абяцанне вечнай малітвы за  дапаможнага біскупа архідыяцэзіі.

У нядзелю, 24 студзеня, падчас Святой Імшы за іерарха моладзь публічна адновіць абяцанне вечнай малітвы за біскупа Юрыя.

Аўтар: Адміністратар