У Год міласэрнасці ў нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”.

Гэта акцыя мае на мэце падарыць свята дзецям-інвалідам і дзецям з малазабяспечаных сем’яў парафіі. Удзельнікам акцыі можа стаць кожны: трэба толькі прынесці якую-небудзь рэч: цацку, канцылярскія тавары, цукеркі і пакласці ў каробку, якая стаіць у касцёльным кіёску. З гэтых рэчаў і будуць сфарміраваны падарункі ад Святога Мікалая для дзяцей.

Акцыя трывае ў парафіі  некалькі тыдняў, і хочацца адзначыць, што каробка, якую парафіяне назвалі ”каробкай добрых спраў”, ужо неаднойчы станавілася поўнай.

Так дзякуючы людской міласэрнасці і зычлівасці Святы Мікалай зможа прынесці свята не ў адно дзіцячае сэрца.

Аўтар: Адміністратар