У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў кастрычніку дзеці і моладзь на працягу цэлага месяца кожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой прыходзяць у касцёл, каб памаліцца Ружанец.

Гэты год не стаў выключэннем, і на працягу кастрычніка ў нарачанскім касцёле перад вячэрняй Святой Імшой гучалі звонкія дзяцячыя галасы, якія праз Марыю заносілі свае просьбы  да Бога.

І яшчэ адна добрая традыцыя звязана ў Нарачы з Ружанцовым набажэнствам. За ўдзел у Ружанцы ад Марыі дзеці атрымалі цудоўны падарунак: пілігрымку па касцёлах Віцебшчыны.

Пілігрымка маладых нарачанцаў па касцёлах Віцебшчыны была працягам знаёмства-сяброўства з Марыяй і Езусам. Маладыя нарачанцы прайшлі шляхам Мядзельскай Кальварыі, убачылі прыгожы касцёл у вёсцы Валкалата, які, як і нарачанская царква, пабудаваны з бутавага камня; змаглі памаліцца і ў касцёле вёскі Параф’янава, адзначыўшы для сябе, што ён пабудаваны ў іншым архітэктурным стылі, чым нарачанскі. Цікавай для дзяцей стала сустрэча з пяцісотгадовым дубам – адным з самых старэйшых у Беларусі.

Напрыканцы пілігрымкі быў праведзены конкурс біблійных ведаў, за ўдзел у якім кожны атрымаў прызы і салодкі пачастунак.

Хочацца верыць, што сяброўства маладых нарачанцаў з Марыяй, якое пачалося ў дзяцінстве, працягнецца ўсё жыццё.

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

У падарунак – пілігрымка

Аўтар: Адміністратар