Святкаванне Дня настаўніка ў нарачанскай парафіі
Моладзь нарачанскай парафіі ў прафесійнае свята павіншавала сваіх настаўнікаў і пажадала ім святла Духа Святога ў нялёгкай, але такой пачэснай працы.
Сёння пасля Святой Імшы моладзь парафіі сказала слова “дзякуй” усім сваім настаўнікам: і тым, хто зараз навучае, і тым, хто ўсё сваё жыццё прысвяціў дзецям і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Разам са словамі віншавання моладзь падаравала педагогам кветкі, зробленыя сваімі рукамі, як знак удзячнасці за высакародную справу навучання і выхавання моладзі – будучыні нашай краіны.