18 мая ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца 95 гадавіна з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.

З гэтай нагоды перад вячэрняй Святой Імшой моладзь  парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта “Выключная асоба нашых часоў”,  падчас якой будуць гучаць выказванні вядомых людзей пра Вялікага Папу. Па традыцыі ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ. Да 95-годдзя з дня нараджэння Вялікага Папы будзе падрыхтавана фотавыстава “Папа, які змяніў свет”.

Аўтар: Адміністратар