У нядзелю, 3 мая, у нарачанскай парафіі  адбудзецца Імша-падзяка ў  першую гадавіну кананізацыі  Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

У гэты дзень у парафіі адбудзецца ўжо традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне фальклорнага калектыву “Радаўніца”, будзе асвечана парафіяльная бібліятэка, якая стане  насіць імя Святога Яна Паўла ІІ.

У межах падрыхтоўкі да першай гадавіны кананізацыі Вялікага Папы для вернікаў парафіі будзе праведзены конкурс фотаздымкаў “У гэтым прамінанні ёсць сэнс”, названы радкамі з “Рымскага трыпціха” Яна Паўла ІІ.

Маладыя нарачанцы змогуць далучыцца да гэтай падзеі праз удзел  у конкурсе малюнкаў “Радасны хрысціянін”, які праводзіць часопіс “Маленькі рыцар Беззаганнай”.  У межах парафіі гэты конкурс названы “Сумны святы – не святы” і прысвечаны асобе Святога Яна Паўла ІІ.

Аўтар: Адміністратар