Да 500-годдзя з дня нараджэння Святой Тэрэзы Авільскай
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка 2015 года.
Падрыхтоўка да гэтай урачыстаці ў парафіі пачалася ўжо ў мінулым годзе, калі для моладзі былі праведзены спецыяльныя катэхэзы і дэканальны конкурс ведаў пра жыццё і навучанне Святой Тэрэзы “Дастаткова толькі Бога”, у якім прынялі ўдзел 104 чалавекі.
Зараз у праграме падрыхтоўкі да ўрачыстаці запланаваны катэхэзы і конкурс малюнкаў “Я хачу ўбачыць Бога!” для дзяцей парафіі. Для моладзі парафіі плануецца правесці конкурс біблійных ведаў, які будзе прымеркаваны да 500-годдзя з дня нараджэння Святой Тэрэзы.
28 сакавіка ў дзень нараджэння вялікай іспанскай містычкі ў нарачанскім касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша ў гонар Святой Тэрэзы Авільскай з казаннем пра жыццё і дзейнасць рэфарматаркі кармэлітанскага ордэна.
Аўтар: Адміністратар