Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта “Залатыя думкі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ”:

“Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі… Гэтай зямлі!”

“ Не бойцеся таямніцы Бога. Не бойцеся Яго любові”.

“ Не бойся, не палохайся! Выплыві на глыбіню!”

“Мы здольныя да вялікіх спраў, калі не дазволім, каб нас перамог страх перад уласнай слабасцю”.

“Сям’я бярэ свой пачатак у любові, якой Створца ахінае створаны свет”.

“ Не жывуць, не кахаюць, не паміраюць на пробу!!!”

“Затрымайся. Гэта прамінанне мае сэнс. Мае сэнс. Мае сэнс. Мае сэнс!”

“ Калі хочаш знайсці крыніцу, мусіш ісці ўгару”.

“Бог – гэта першая крыніца радасці і надзеі чалавека”.

“Чалавека трэба мераць мерай сэрца – сэрцам”.

“Як можна любіць нябачнага Бога і не любіць чалавека, які знаходзіцца побач з намі”.

“Крыж – гэта ключ да разумення чалавека!”

“ Кожнае жыццё, нават самае нязначнае ў вачах людзей, мае вечную вартасць у вачах Бога”.

“Няма спакою без справядлівасці, няма справядлівасці без прабачэння”.

“… пераможам любоўю, а не зброяй…”.

“Учора табе не належыць. Заўтрашні дзень няпэўны… І толькі сённяшні дзень – твой”.

“Вы павінны ад сябе патрабаваць, нават калі іншыя ад вас нічога не патрабуюць”.

“Чалавек з’яўляецца вялікім не праз тое, што ён мае, не праз тое, кім ён ёсць, а праз тое, чым ён дзеліцца з іншымі”.

“Багаты не той, хто мае, а той, хто дае”.

“Паўнаты малітвы чалавек дасягае не тады, калі найбольш выражае сябе, а тады, калі ў малітве становіцца адчувальнай прысутнасць самога Бога”.

“Для хрысціяніна не бывае сітуацыі без выйсця”.

“Любоў, якая гатова аддаць нават жыццё, не памрэ”.

“Адчуваеш сябе самотным, пастарайся наведаць таго, хто саматнейшы за цябе”.

“Будзьце  моцныя моцай веры”.

“Вера патрабуе адвагі”.

“Не бойцеся жыцця”.

“Любоў зможа знайсці дарогу нават там, дзе няма сцежкі”.

“З крыжа не сыходзяць – на крыжы паміраюць”.

Аўтар: Адміністратар