Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта матэрыялы пра жыццё першага беларускага кардынала і яго ролю ў адраджэнні Каталіцкага Касцёла на Беларусі, сабраныя Ірынай Жалубоўскай:

БІЯГРАФІЯ КАЗІМІРА СВЁНТКА.

 Дзяцінства і маладосць.

Кардынал Казiмiр Свёнтак нарадзiўся 21 кастрычніка  1914 годза ў Эстонii ў горадзе Валк , ахрышчаны быў у Рызе. Бацька яго, Ян Свёнтак, загiнуў у 1919 годзе ў баi за Вiльню, але толькi праз 20 гадоў родныя адшукалi яго магiлу ў Вільні. Калi Казiмiру было 3 гады, яго сям’ю саслалi ў Сiбiр, дзе разам з маці і братам знаходзіўся да 1922 года.  Роля маці кардынала  ў выхаванні Свёнтка  вельмі бачная ў дачыненні да  ўсіх цнотаў. Можна зрабіць выснову, што гэта была мужная, пабожная жанчына, якая, страціўшы сужэнца, умела справіцца са сваім  жыццёвым пакліканнем.

З раняга дзяцінства спазнаў  цяжкасці і  холад жыцця, але, нягледзячы ні на  што,  з дзяцінства заставаўся верным  у самых простых і штодзённых  рэчах, што і адклала  адбітак  на вернасць ў яго жыцці.   Будучы вучнем 6 класа, Свёнтак  уступіў  ў моладзевую  Марыянскую Садаліцыю. Гэта была моцная каталіцкая арганізацыя, якая аб’ядноўвала дарослых і моладзь. Першы год лічыўся выпрабавальным, такі своеасаблівы кандыдацкі тэрмін. Пасля прэфект дапускаў да складання садаліцкай прысягі. Апекуном Марыянскай Садаліцыі быў Св. Станіслаў Костка.  Свёнтак  складаў прысягу ў сваім парафіяльным касцёле ў Баранавічах.  У абавязкі членаў Садаліцыі ўваходзілі штомесячная споведзь, Св. Камунія на кожнай Святой Імшы (па магчымасці) і штодзённы, ажно да смерці, абавязак маліцца тры разы «Вітай, Марыя…». Колькі гадоў назад ён складаў садаліцкую прысягу!!!  Гэта было ў 6-м класе гімназіі, значыць, больш за 85 гадоў таму, і ніколі свядома не прапусціў ніводнага дня, каб не памаліцца да Маці Божай. Здавалася б, што тут такога – тры «Вітай, Марыя…», аднак гэта штодзённая памяць пра Маці Божую, штодзённая малітва да Яе і самае галоўнае менавіта  гэта  салідацыя  была  такой  першай  своеасаблівай  школай  вернасці, школай  трываць  і заставацца  верным  простым рэчам з дзяцінства.

Пакліканне і зняволенне.

На пачатку свайго жыццёвага шляху кардынал не думаў пра святарскае паклiканне. У 1933 годзе ён скончыў Баранавiцкую гiмназiю i збiраўся паступаць на фiлалагiчны факультэт Вiленскага ўнiверсiтэта. Але вышэйшая сiла пакiравала iначай.  У той год выпускнiкi гiмназii паехалi на рэкалекцыi ў Пiнск. Напрыканцы рэкалецый юнакi на чале з ксяндзом прэфектам наведалi крыпту ў катэдры, дзе спачываў пiнскi бiскуп Зыгмунд Лазiнскi. Учарашнiя гiмназiсты падыходзiлi да труны i прасiлi блаславення ў пастыра на свой жыццёвы шлях. Тады, ля труны бiскупа Лазiнскага, адбылася з Казiмiрам Свёнтакам дзiўная перамена, якую ён i сам да канца не можа зразумець. Калi ён выйшаў з крыпты, то нечакана для ўсiх i сябе самога абвясцiў, што будзе не фiлолагам, а ксяндзом. Ён быў прыняты ў Пiнскую семiнарыю «ў парадку выключэння», бо тэрмiны прыёму ўжо скончылiся. Праз два тыдні вучобы ў яго пачаліся праблемы з лёгкімі. Пайшоў да доктара, а той  параіў, як найхутчэй выязджаць з Пінска, з Палесся,уіншы клімат. Калі  ён прыйшоў да рэктараі паказаў лекарскае заключэнне,  пачуў: «Ну што ж, нам хворыя не патрэбны».

“І  паехаў я дадому, у Баранавічы – узгадвае кардынал. – Праз пару тыдняў хатняга лячэння кажу маме: «Паеду зноў у Пінск, да біскупа Лазінскага».  Паехаў, прыйшоў у крыпту да труны і  кажу: «Паслухаў я цябе, біскупе, абраў святарскі шлях, а бачыш, што з таго выйшла…» Памаліўся і пайшоў зноў да доктара, упрасіў, каб ён яшчэ раз мяне абследаваў. Хоць і неахвотна, доктар згадзіўся, а пасля доўга дапытваў, як маё прозвішча і ці я той самы, хто да яго прыходзіў два тыдні таму. Не мог паверыць, бо лёгкія былі абсалютна чыстыя. «Тут, кажа, штосьці не так, прызнавайся». Я кажу: «Тут не штосьці, а хтосьці, тут – біскуп Лазінскі…»  Доктар быў сапраўдны католік, адразу паверыў: «Разумею. Гэта магутны заступнік!Ідзі да рэктара». Давялося і рэктару прывесці гэты найважнейшы аргумент заступніцтва біскупа Лазінскага. Мне дазволілі працягваць вучобу. Увогуле, немагчыма пералічыць усіх выпадкаў умяшальніцтва ў мой лёс Вышэйшай Сілы, дзеяння Божага Провіду, якому  давяраю бязмежна і заўсёды.”

Гэта  апека  і заступніцтва  біскупа Зыгмунта  Лазінскага спадарожнічала  яму  на працягу  ўсяго  яго жыцця, вельмі моцна  Казімір Свёнтак  яму давяраў і вельмі шмат  ласкаў атрымаў ад яго. Для яго  біскуп Лазінскі заўжды быў на  трэцім месцы пасля Бога  і Маці Божай.

Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семiнарыi 8 красавiка 1939 года ў Пiнскай катэдры ён быў узведзены ў сан святара i накiраваны ў Пружаны, дзе і распачаў  сваё  святарскае  служэнне. Але праз год у вынiку пераследавання рэлiгii ён быў арыштаваны НКУС i пасля жахлiвых допытаў i следства прыгавораны да смерцi. Два месяцы знаходзiўся ў камеры смяротнiкаў у Брэсце.

Вайна, якая пачалася ў 1941 годзе, перашкодзiла выканаць прысуд. Аднак у 1944 годзе малады святар зноў быў арыштаваны i асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сiбiры, а потым за Палярным кругам у Iнце, каля Варкуты. У тых нечалавечых умовах ксёндз здолеў застацца не толькi чалавекам, але i верным слугою Бога, пастырам спакутаваных чалавечых душ. У сваім вершы  Крыстына Лялько называе гэтыя 10 год “ крыжовым шляхам, з адной пакутнай стацыяй Гулаг”.

Вяртанне і адраджэнне.

З заканчэннем тэрмiну зняволення выпрабаваннi ксяндза Казiмiра не скончылiся. У Пружанах, дзе ён працаваў да арышту, у касцёле размясцiўся клуб. I ксёндз прыехаў у Пiнск, туды, дзе ўпершыню пачуў i пр З заканчэннем тэрмiну зняволення выпрабаваннi ксяндза Казiмiра не скончылiся. У Пружанах, дзе ён працаваў да арышту, у касцёле размясцiўся клуб. I ксёндз прыехаў у Пiнск, туды, дзе ўпершыню пачуў i прыняў Божае паклiканне, дзе спачываў ягоны апякун i заступнiк бiскуп Лазiнскi. У Пiнскай катэдры не было святара, але сама святыня па-ранейшаму належала вернiкам. месяцаў Прайшло пяць пакутлiвых процiстаяння, перш чым настала доўгачаканая хвiлiна, калi можна было адправiць Святую Iмшу ў касцёле. Выконваў гэтыя абавязкі да 30 красавіка 1991 года, да таго часу, калі Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Арцыбіскупам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Гэты доўгі перыяд 37-гадовага пастырскага служэння ў парафіі ўключае ў сябе шматлікія сведчанні, часта поўныя самаадрачэння і ахвярнасці, асабліва людзей старэйшага пакалення, у вызнаванні веры, малітоўнай і сакрамэнтальнай адданасці, касцёльнай прыналежнасці, парафіяльнай супольнасці і клопаце пра святыню.

11 лютага 1888 становіцца капеланам яго Святасці, а 11 красавіка 1989 – генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі.

У 1991 годзе была ўтворана Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і пробашч Пінскай катэдры  ва ўзросце 77 год стаў яе першым арцыбіскупам, а таксама апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Лёс каталіцкага Касцёла на Беларусі Божы Провід даручыў таму, хто сам быў лёсам гэтага Касцёла, быў яго верным сынам і адданым слугою, які зведаў увесь трагізм гісторыі каталіцызму ў нашым краі. Вось калі

па-сапраўднаму прыдаўся яму і багаты вопыт душпастырства і балючы вопыт усіх тых выпрабаванняў, якіх спаўна хапіла на жыццёвым і святарскім шляху будучага арцыбіскупа. Цяпер Яго Эксцэленцыю чакала цяжкая і адказная задача: трэба было падымаць з руінаў не толькі разбураныя, знішчаныя святыні, але і святыні чалавечых душаў, таксама зруйнаваныя, скалечаныя бязбожным матэрыялізмам і атэізмам

4 ліпеня 1995 года прэзідэнт Рэспублікі Польшча ўзнагародзіў кардынала Казіміра Камандорскім Крыжам з зоркаю і ордэнам  адраджэння Польшчы.

Гэта ахвярная праца і руплівасць ў адраджэнні каталіцкай веры былі годна ацэнена Апостальскаю Сталіцаю: 26 лістапада 1994 г. у часе публічнага кансістару ў Рыме Папа Ян Павел ІІ менаваў арцыпастыра беларускіх католікаў кардыналам — найвышэйшая адзнака, якая можа быць у Касцёле. Гэта таксама прызнанне пазiцыi Касцёла на Беларусi i яго ролi ў сусветным Касцёле.

У сваім прывітальным слове, звяртаючыся да Яго Эмінэнцыі, Святы Айцец сказаў: «З вялікаю радасцю і ўзрушэннем вітаю Вашу Эмінэнцыю з нагоды ўзвышэння Вас да кардынальскае годнасці. Таксама ад усяго сэрца вітаю ўмілаваны Касцёл на Беларусі. Як жа блізкі мне гэты Касцёл, які так шмат у апошнія дзесяцігоддзі выпакутаваў дзеля Хрыстовага Імя! Сваёю думкаю ахопліваю ў гэтую хвіліну ўсіх святароў і ўсіх свецкіх асобаў, якія за вернае трыванне пры Хрыстовым Евангеллі былі асуджаныя таталітарным рэжымам на вялікія цярпенні, прыніжэнні і пераследаванні. Многія з іх страцілі жыццё ў канцэнтрацыйных лагерах у Сібіры, асуджаныя на працу ў нечалавечых умовах; колькі ж ёсць такіх, пра чый лёс ведае толькі Бог. Ваша Эмінэнцыя належыць менавіта да гэтых нястомных абаронцаў хрысціянскай веры. Я ўдзячны Вашай Эмінэнцыі за ўсё тое, што Вы зрабілі і надалей робіце для Божага люду, на чале якога паставіў Вас Пан Бог…» .

З вялікім запалам ён наведвае парафii, стварае патрэбныя для Касцёла структуры, баронiць правы вернiкаў, карануе цудадзейныя абразы, садзейнічае заснаванню каталіцкага выдавецтва “ProCristo” і партала catholic.by, вывучае італьянскую мову,   актыўна ўдзельнiчае ў Сiнодзе бiскупаў у 1991 годзе, у пасяджэннях Рады Канферэнцыi бiскупаў Еўропы i iншых касцёльных арганiзацый, у мiжнародных форумах i канферэнцыях праводзіць Сінод у Беларусі, адкрывае Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя Св. Тамаша Аквінскага для падрыхтоўкі ў святарства кандыдатаў, якія паходзяць з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій. Быў яе першым рэктарам.

12 студзеня 2000 г. Экуменічнай капітулай ордэну ў Тамашове Мазавецкім (Польшча) быў адзначаны ордэнам Ессе Homo«за чалавечнасць перад абліччам смерці, за любоў і прабачэнне, за нястомнае служэнне на карысць бліжніх». У тым жа годзе атрымаў дазвол на трансляцыю Св. Імшы ў кожную нядзелю і ўрачыстасцей Каталіцкага Касцёла на першым радыёканале Рэспублікі Беларусь.

А 27 верасня 2004 года Папа Ян Павел II  уручыў  кардыналу Казіміру Свёнтку ўзнагароду “FideiTestis”. Папа назваў гэтую ўзнагароду «тытулам, якi больш за ўсе iншыя адпавядае хрысцiянiну, а яшчэ больш пастыру, якi мае кардынальскую годнасць i якi даў вернае i мужнае сведчанне Хрыста i Яго Евангелля ў цяжкiя гады пераследавання Каталiцкага Касцёла ва Усходняй Еўропе».

23 лістапада 2006 года быў узнагароджаны прэзідэнтам Рэспублікі Францыя найвышэйшаю адзнакаю Камандора ордэна Ганаровага легіёну.

14 чэрвеня 2006 папа Бэнэдыкт XVIадклікаў кардынала з пасады арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з захаваннем абавязкаў Апостальскага Адміністратара adпи turnSan-ctaeSedisПінскай дыяцэзіі.

3 кастрычніка 2009 г. правёў урачыстае адкрыццё Катэхетычнага каледжа Пінскай дыяцэзіі ў Баранавічах, зарэгістраванага ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь, і аддаў яго ў апеку Слузе Божаму біскупу Зыгмунту Лазінскаму.

30чэрвеня 2011 г. кардынал быў звольнены з пасады Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі. Усім сэрцам ён падтрымліваў будаўніцтва Дома міласэрнасці ў Лагішыне і радаваўся, калі ён атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю (7.10.2010) і калі адзначалася ўрачыстасць яго аддання ў апеку Найсвяцейшай Панне Марыі, Маці Божага Провіду.

3 19  мая 2010 г. кардынал быў пацыентам шпіталяў Пінска, Мінска, Любліна і скончыў зямное жыццё ў Пінску, жыхаром якога быў на працягу 57 гадоў.

Адышоў да Пана 21 ліпеня 2011 года: «Ахвярны святар, чалавек глыбокай, непахіснай веры і незвычайнага лёсу. Аптыміст з душою рамантыка, улюбёны ў хараство свету, створанага Богам. Вялікі працаўнік і жыццялюб, надзелены рэдкім дарам тонкай іроніі, што дапамагае яму заўсёды заставацца самім сабою. Перакананы абаронца Традыцыі і шчыры паклоннік Марыйнай пабожнасці. Мужны апостал Хрыстовае праўды. У яго лёсе яскрава адлюстроўваўся драматычны лёс усяго Касцёла на Беларусі за апошняга больш як паўвеку…»

Служыў Касцёлу радасна. Клапаціўся пра братэрства мясцовых і замежных духоўных асобаў, пра душпастырства пакліканняў, рэлігійную фармацыю дзяцей і моладзі, сакральнае і касцёльнае будаўніцтва, пра са-масвядомасць Касцёла ў Беларусі.

Вернікі чувалі каля памерлага і маліліся за яго ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пахаванне адбылося ў Пінску пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі кардынала Станіслава Дзівіша, арцыбіскупа Мітрапаліта Кракаўскага з Польшчы са шматлікім удзелам каталіцкага духавенства і духоўных асобаў іншых веравызнанняў, а таксама мясцовых і замежных вернікаў.

АДРАДЖЭННЕ КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА.

Разбураліся  і  марнелі ў запусценні зачыненыя  ,  гвалтам адабраныя святыні , хваля ваяўнічага  атэізму  зруйнавала шматлікія касцёлы, ператварыўшы іх у канюшні і склады, пачынаючы з 1917 года, на працягу 70 гадоў на ўсходніх тэрыторыях і 50 гадоў на заходніх тэрыторыях Беларусі савецкі рэжым паслядоўна і бескампрамісна рэалізоўваў сваю атэістычна-матэрыялістычную праграму. У выніку рэпрэсій савецкіх уладаў Каталіцкі Касцёл на Беларусі панёс велізарныя страты сярод духавенства, былі знішчаны і адабраны шматлікія святыні і кляштары. З сапраўды сатанінскай лютасцю пераследавалі тых, хто вызнаваў Бога і спрабаваў выконваць рэлігійныя практыкі. З дапамогай паўсюднай атэістычнай прапаганды — у прэсе, на радыё, тэлебачанні, у школах, на сходах — дзяцей, моладзь і дарослых пазбаўлялі веры ў Бога, пакідаючы ў душах людзей духоўную пустку. Тыя ж, хто, нягледзячы на жахлівы прыгнёт, трываў у вернасці Богу і Касцёлу, трапілі ў няміласць савецкіх уладаў, былі пазбаўленыя правоў на свабоду сумлення, шанавання годнасці чалавека, адчувалі сябе пакінутымі і безабароннымі. Але так не магло  быць  заўсёды, і  прыйшоў  час, калі пэўная АСОБА,  з  запалам  узялася  за  аднаўленне  храмаў. І  ўваскрослыя  храмы   пачалі  прымаць люд верны ў сваіх  адноўленых  святынях.

 Адраджэнне Пінскай   катэдры.

Ужо больш за 600 год велічныя вежы ўзносяць над Палессем манаграму Дзевы Марыі і знак ордэна францішканцаў, касцёл  , заснавны Езусам з Назарэта , узвышаецца, як скала ў бурлівай  плыні часу,  нягледзячы на  пажары і зруйнаванні.

Прайшоўшы праз увесь жах сталінскіх лагераў, ксёндз Казімір у 1954 г. вярнуўся на Беларусь. Пружанскі касцёл, у якім ён у 1939 г. распачынаў сваё святарскае служэнне, бальшавіцкая ўлада да таго часу паспела пераабсталяваць пад Дом культуры. Ксёндз Казімір прыехаў у Пінск. Прыехаў туды, дзе ўпершыню пачуў і прыняў Божы покліч, дзе спачываў ягоны апякун і заступнік біскуп Лазінскі. І гэта таксама была Божая воля. Але каб яе выканаць, трэба было зноў прайсці праз цяжкія выпрабаванні і цярпенні. У Пінскай катэдры не было святара, але сама святыня па-ранейшаму заставалася ў руках вернікаў. Яна як бы чакала менавіта яго, Казіміра Свёнтка, чакала свайго  адраджэння. Знявечаная савецкімі  ўладамі,  святыня мала чым напамінала Дом Божы, але, на шчасце, захавала  парафіянаў, хоць і без  святара, але людзі старэйшага пакалення не пераставалі хадзіць у касцёл і “ цэлебраваць”  Імшу, вось  што ўбачыў  пасля 10 гадоў адсутнасці ксёндз Казімір, увайшоўшы ў  нядзельную раніцу ў любы сэрцу храм:

“…  У першых лаўках сядзела каля трыццаці пажылых жанчын. Каля галоўнага алтара мітусіўся стары кульгавы мужчына. Я стаў пад хорамі, абапёршыся аб калону. Можна сабе ўявіць, што адбывалася ў маім сэрцы, перапоўненым радасцю і ўдзячнасцю. А тым часам той стары мужчына займаўся падрыхтоўкай алтара да Святой Імшы. Ён паклаў на алтар арнат, келіх, запаліў свечы, стукнуў у званок каля дзявярэй закрыстыі… але святар не выйшаў да алтара. Жанчыны ўсталі, адна з іх перажагналася ў голас, аб’явіла, якая сёння нядзеля і пачала з жанчынамі чытаць уступныя малітвы Святой Імшы. А значыць, Святая Імша без святара! Пасля чытанняў са Старога і Новага запаветаў усе жанчыны ўсталі, і адна з іх пачала чытаць Святое Евангелле… Тут я не вытрываў. Заплакаў. Як такое можа быць, што святар стаіць каля калоны, а жанчына чытае Евангелле, прызначанае на гэту нядзелю? Калі закончылася гэта незвычайная Святая Імша, я ўвайшоў у закрыстыю і завёў размову з тым старым чалавекам. Высветлілася, што ўжо шэсць гадоў таму пробашч катэдры быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў зняволення. Я запытаўся: «Ці хацелі б вы мець святара?». «Вядома, але дзе яго ўзяць?». Тады я прызнаўся, што я святар і што мяне вызвалілі з савецкага лагера, што я магу тут, у катэдры, распачаць душпастырскае служэнне. ”

На жаль, як святара яго ніхто ніхто не ведаў, у Пінску ён  толькі вучыўся ў семінарыі, якую закончыў у 1939 годзе.  Але на наступны дзень, калі кардынал правёў Святую Імшу , яго прызналі,  і  яны разам пачалі дамагацца ва ўлады   яго рэгістрацыі як пробашча катэдры.

Праверка, расследаванні працягваліся пяць месяцаў. У гэты перыяд яго не раз хапалі на вуліцы, садзілі ў машыну, везлі ў будынак КДБ і трымалі да світання. Яго  ўгаворвалі адмовіцца ад святарства, а ўзамен абяцалі прыбытковыя пасады дырэктара, начальніка і іншыя. Калі ёнкатэгарычна адхіляў гэтыя гнюсныя прапановы, пагражалі, што адашлюць назад у турму, у лагер. Толькі праз пяць месяцаў дарэмных намаганняў яговыклікалі ў Брэсцкі аблвыканкам і ўручылі пасведчанне, якое давала права выконваць абавязкі пробашча пінскай парафіі. Пра каварнасць савецкай улады сведчыць ліст, копія якога знойдзена ў дзяржаўным архіве Мінска. Накіраваны ён быў упаўнаважаным Савета па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у Мінску абласному ўпаўнаважанаму па справах рэлігійных культаў у Брэсце. Канцоўка гэтага ліста гучыць так: «Парайцеся адносна кіраўніцтва і дыпламатычна пагутарце са Свёнткам наконт яго меркавання аб змене прафесіі. Калі з гэтага нічога не выйдзе, то яго трэба зарэгістраваць у адной з функцыянуючых парафій вобласці, і не зацягвайце, даючы тым самым падставу для нездаровых настрояў і апраўданняў». Каментар, як кажуць, залішні.

Але, нягледзячы на ўсе пагрозы, 1 снежня 1954 года ён пачаў легальную, адпаведную дзяржаўным законам, пастырскую дзейнасць пробашча катэдральнай парафіі ў Пінску . Думаў пра зганьбааны і разбураны касцёл, пра скалечаныя душы  людзей , якія трэба было  суцяшаць і лячыць, скіроўваць на  шлях  веры.

У вёсках і паселішчах вернікі збіраліся ў дамах і пры зачыненых аканіцах разам удзельнічалі ў набажэнствах і малітвах. Таксама вечарамі збіраліся на могілках, дзе маліліся, спявалі рэлігійныя песні, але нягучна, каб не было чуваць у сельскім савеце. Часцей за ўсё маліліся на ружанцы, пацеркі якога рабілі з хлеба.

Але не толькi святарская справа лягла на яго плечы: старажытная катэдра патрабавала адбудовы, замены даху.Ад стану  касцёльнай  гаспадаркі, якая дасталася новаму  пробашчу,  мог  разгубіцца самы  моцны  чалавек, але  трэба было працаваць і шукаць  памочнікаў.

Помніку патрэбна была  праца  спецыялістаў, ксёндз Казімір  добра ўсведамляў, што адказвае за   захаванне святыні  перад мінулымі і будучымі пакаленнямі, перад Богам і людзьмі, перад  слугою Божым біскупам Зыгмунтам Лазінскім . Але працы ён не баяўся, хоць гэта  забрала шмат сiл, многае прыходзiлася рабiць самому, зноў вытрымлiваць цiск i здзекi. Але сантыметр за сантыметрам, крок за крокам святыня была адбудаваная. Рукi яе пробашча ведаюць кожную чарапiчыну… Ён, нібы малады, узбіраўся  на рыштаванні касцёла, запальваючы  людзей сваёй стваральнай энергіяй. Адбудоўваючы пінскую катэдру, ксёндз Казімір перадусім думаў і рабіў усё магчымае, каб будаваць жывы Касцёл — Народ Божы, жывымі камянямі якога з’яўляюцца вернікі. Вось як пра ксяндза кардынала ў сваім вершы напісала Крыстына Лялько:

“…Бог даў вярнуцца Вам на бераг Піны,

Каб Божую святыню ратаваць,

Каб праўды веры людзям адкрываць,

Нягледзячы на пострахі і кпіны.

Вас хараство Палесся захапляла –

Рака і лес і кожнае стварэнне,

У хвіліны адзіноты і сумненняў

Прырода-маці сілы Вам давала.

За ўсмешкаю, за гумарам і жартам

Вы боль у сэрцы часта так хавалі…

Касцёл з руінаў мужна ўздымалі

З апостальскім нязломным гартам.”

Найбольш  здзіўляе, што ў яго  ніколі не апусціліся  рукі, не  заваладарыла  яго  сэрцам  роспач і безнадзейнасць… А менавіта  таму Ён ніколі не  пахіснуўся  ў  веры,  аднойчы казаў : “… бо я ўвесь час быў перакананы, што гэта камуністычна-атэістычная сістэма і ўвесь агромністы Савецкі Саюз, гэты калос, стаіць на гліняных нагах і рана ці позна ногі гэтыя пахіснуцца і ўсё разваліцца, распадзецца ў друзкі… Нават у той час, калі сядзеў у камеры смерці, я ведаў, што кожны пражыты дзень набліжае мяне да волі. Я ўжо тады адчуваў, што крах гэтай сістэмы, збудаванай на бязбожніцтве і насіллі, немінучы… А пасля ўжо, калі вярнуўся з лагераў і пачаў працаваць, з кожным годам усё больш пераконваўся, што гэта сістэма асуджана на знікненне, бо з тых маральных і духовых тупікоў, у якія яна заходзіла, не было іншага выйсця. Павінна было здарыцца тое, што ў выніку здарылася… Выйсце заўсёды было, ёсць і будзе ў захаванні праўдаў хрысціянскай веры, у жыцці, згодным з Божымі запаведзямі. А таму, якія ў мяне маглі быць сумненні й роспач, якая безнадзейнасць? Ды й побач быў той, да каго я заўсёды мог пайсці з бядою і радасцю, быў мой даўні дарадца і прыяцель – слуга Божы Зыгмунт Лазінскі. Вы не ўяўляеце, колькі разоў самым цудоўным чынам ён дапамог мне…»

Даўняе прароцтва ксяндза Казіміра Свёнтка спраўдзілася: гліняныя ногі камуністычнага монстра нарэшце пахіснуліся – сістэма сапраўды рухнула. У краіне пачалося адраджэнне. Пачалося адраджэнне і Каталіцкага Касцёла.

Рэстаўрацыя  алтароў  Пінскага касцёла   была  першай і адзінай тады  выкананаю з  дазволу  ўлады рэстаўрацыя дзеючай  святыні,  здавалася  ўступкаю вернікам пры ўсеагульным атэістычным пераследзе. Здаецца , зусім нядаўна   было  тое , а з цяжкасцю верыцца , што падумаць аб адраджэнні рэлігіі ў 1980 нармальнаму савецкаму грамадзяніну нават у галаву не прыходзіла. Навуковая рэстаўрацыя ў тыя часы і ў такім аб’ёме здаецца цяпер цудам. Хто  мог  тады здагадацца, што заклопочаны  рамонтам касцёла ксёндз , гэта будучы першы  кардынал у гісторыі Беларусі.

Працаваў, не шкадуючы  сіл і часу,  з вялікім  захапленнем  расказвае  рэстаўратар Аркадзь Шпунт , які,  прыехаўшы ўпершыню   ў  Пінскую  катэдру, убачыў   чалавека з  тачкай, які так па-майстэрку  кіраваў  ёй. Ішлі гады, катэдра  адбудоўвалася  і ўсё больш і больш прыгажэла , як звонку так і ўнутры.

Яе  прыгажосцю  захапляўся  не толькі Казімір Свёнтак, але і  наш беларускі пісьменнік  У. Караткевіч, упершыню ўбачыўшы францысканскі касцёл Унебаўзяцці Найсвяцейшай Багародзіцы Марыі, напісаў: “Пінскі катэдральны касцёл – адзін з лепшых будынкаў, якія мне даводзілася бачыць на Беларусі. З першага позірку на ягоную абсіду, магутную, як грудзі закутага ў латы волата, – нараджаецца ў сэрцы нешта падобнае на пачуццё велічы: я не зусім малы чалавек, калі я нашчадак дойлідаў і каменшчыкаў, якія маглі збудаваць такое!”

Сапраўды Пінская катэдра – гэта старажытны помнік архітэктуры  барока XIVстагоддзя,  які вызначаецца багаццем і разнастайнасцю мастацкіх сродкаў.  Асабліва хочацца адзначыць,   разьбяныя барочныя алтары ў выглядзе складаных архітэктурных кампазіцый з вітымі калонкамі і скульптурнай пластыкай, выкананай, па меркаванню польскага даследчыка К.Кантака, майстрам-разьбяром Янам Шмітам.  Асноўны акцэнт зроблены на велічным галоўным алтары, у цэнтры якога размешчана жывапісная карціна «Унебаўзяцце Марыі» (копія з  іспанскага мастака Б.-Э. Мурыльё),  поўная глыбокага і светлага суму туманная сінь цераз густа-сіні плашч жанчыны пераходзіць у радасны, ружова-залацісты, вечны ўсход. Барочную экспрэсію алтарнай кампазіцыі надаюць магутныя двухметровыя фігуры апосталаў Пятра і Паўла ў бакавых інтэркалумніях.

Выдатным творам манументальнага мастацтва з’яўляецца разьбяная амбона, на гранях якой зроблены рэльефныя выявы чатырох евангелістаў, а навершша ўвенчана дынамічнай барочнай скульптурай Міхала Арханёла з мячом і шалямі ў руках. З 1837 г. у касцёле францішканцаў існуе цудоўны арган (майстар Ф. Градзецкі). У 1909 г. скляпенні і падпружныя аркі былі размаляваныя шматколернымі арнаментальнымі фрэскамі (мастакі С. Рудзінскі, Б. Вішнеўскі).

У стварэнні жывапісных карцін бакавых алтароў на пачатку ХХ ст. прымаў удзел мастак А. Ромер.

Хочацца адзначыць ,  як пра Казіміра Свёнтка і Пінскую катэдру  піша Уладзімір Караткевіч у сваім эссэ “Званы ў прадоннях азёр”:

“Вадзіў нас па будынку, ад зялёнага дворыка з чатырох’яруснай званіцай (“здымі шапку, бо ўсё адно званіца табе яе скіне”) і аж да канструкцый гары і лазаў у сценах добры знаўца муроў і ўвогуле старажытнага Пінска і Піншчыны сіваваты ўжо, харошы чалавек з усмешлівым і разумным абліччам Казімір Свёнтак. Па-сапраўднаму здзіўлялі ягоныя веды, памяркоўнасць і шырокі падыход да з’яў жыцця. А асабліва здзіўляла спалучэнне сапраўднай улюбёнасці ў старажытнасць і дасведчанасці ў ёй з сучаснай любоўю да тэхнікі. Дужа харошы фатограф, матацыкліст, кінематаграфіст-аматар (зараз здымае фільм аб прыродзе Палесся), чалавек, які здатны цэлую ноч нерухома праляжаць у лесе, толькі каб запісаць на магнітафон такаванне глушцоў.

Пра помнік, пра кожную скульптуру ён мог гаварыць гадзінамі, і ўсё гэта было цікава і з веданнем справы. Расказаў, што раз прыйшло яму ў галаву, што дрэнны ён знаўца і не гаспадар над старыной, калі не ведае, колькі анёлаў у касцёле. Ну і пачаў лічыць. Фігуры на абразах, на роспісах, статуі на галоўным алтары і на алтарах бакавых. Налічыў семдзясят пяць, збіўся і махнуў рукой. Нельга палічыць. Так што тут іх, анёлаў, семдзясят пяць з гакам. А беларускі гак, бывае, і ў сотню не ўлезе. Гэта самыя дакладныя звесткі, а калі каму трэба больш дакладныя – хай лезе і лічыць сам.

Тут, між іншым, акрамя абразоў шмат карцін, часам дужа старых і каштоўных. Напрыклад, “Зняццё з крыжа і аплакванне”. Вернае XVII стагоддзе. Акрамя манеры, цікава яшчэ і тое, што аблічча Хрыста не відаць: твар схілены, на яго ўпалі валасы. Мастак лічыў, што ён няварты гонару, маляваць гэтае аблічча.

Паабапал алтара таксама дзве познія карціны С. Рудзінскага: “Зняццё з крыжа і нараджэнне”. Цікавыя яны каларытам. Сапраўдным палескім каларытам. Калі валхвоў мастак апрануў яшчэ ва ўсходнія строі, то астатнія гледачы – сапраўдныя старазаветныя пінчукі ў вясковай вопратцы. Наміткі, світкі – “латухі”, шэрыя з чырвонымі паясамі, вярэнькі з бяросты ў руках.

З новых карцін ёсць карціна Альфонса Ромера “Маці божая ў промнях”, якой не пасаромеўся б кожны першакласны музей.

Ды і абразы ёсць дужа каштоўныя і старыя. На адным – Маці Божай – ёсць вотум 1507 года. Значыць, абраз павінен быў ужо мець славу, а гэта справа доўгая. Значыць, майстар зрабіў яго ў XIV стагоддзі.

Ёсць некалькі дужа добрых работ XVI–XVII стагоддзяў. Напрыклад, два абразы святога Антонія-францыскага. Тут усё дыхае даўнімі вякамі, нават асаблівасці перспектывы. Напрыклад, чым чалавек на абразе далей ад гледача, тым вышэйшага росту робіць яго жывапісец.

Другая рэч мае прысвячэнне ад 1620 года. А ў пачатку XVIII стагоддзя яе ўзялі ў срэбную сукенку, якая – сведчанне таго, што ў чаканшчыкаў і басменных майстроў беларускіх былі залатыя рукі і вытанчаны густ сапраўдных мастакоў.

Да чаго я не люблю варварства! I як яно, на жаль, яшчэ здараецца ў нас… Вось ускрываюць могілкі на Завальнай вуліцы. Труны XIV стагоддзя, доўбленыя з цэльнай калоды і абвітыя бяростай, так званыя корсты, чэрпалі каўшамі экскаватараў і вывозілі на звалку… Вось два п’яныя ўрываюцца ў касцёл і крычаць: “Крышыць усё!” I крышаць. Добра, што абласны цэнтр даў справядлівы і суровы загад: “Судзіць”.

Ксёндз, на жаль, дараваў. I неразумна зрабіў. Я б не дараваў нізавошта. Не таму, што такі ўжо крыважэрны. А таму, што быў бы ўрок на будучае іншым. Таму што разьблёныя алтары XVI–XVIII стагоддзяў не толькі стварэнне рук нашых продкаў, а і проста дзіва рук чалавечых, якое належыць не толькі нам. I не на “ачаг цемрашальства” ўзнялі гэтыя два хуліганы свае кіі, а на годнасць народную, на яго мастацтва, на ягоную гісторыю і павагу да мудрасці продкаў.

Што тут яшчэ? Вось алтар Маці Божай, зноў жа разьблёны і залочаны, мае два абразы. Малы на блясе, слабаваты, а вось вялікі, на дрэве, гэта XVII стагоддзе. Гэта напэўна.

На трэцім алтары досыць старая і досыць цікавая карціна на палатне: святое сямейства і голуб у ззянні над імі. Яе някепска было б вывучыць знаўцу, як, урэшце, і многае з таго, што мы бачылі.

Разьблёныя рэчы касцёла таксама розныя, Ад спавядальнікаў мясцовых, вырабу школы рамёстваў, у Пінску недзе ў трыццатых гадах, але зробленых з густам і без таго, каб яны парушалі агульны настрой і тон інтэр’ера, і да амбона разьблёнага, штукі велічнай, высакароднай, пышнай і, сказаў бы я, нават велікапышнай.

Словам, усё гэта – веліч, усё гэта – мастацтва, усё гэта – наша. I таму, што гэта ўвогуле душа продкаў нашых, майстроў. I таму, што гэта веліч нашай гісторыі.”

Неаднойчы з вялікім  захапленнем распавядаў ксёнд кардынал  вернікам  пра алтары катэдры і іх  каштоўнасць, праводзіў  экскурсію, распавядаючы пра анёлкаў , пра вялікі скарб  архітэктуры, пра сваё захапленне  гэтым храмам. Любіў ён моцна  сваю катэдру і свой улюбёны Пінск , таму няма чаго  здзіўляцца, калі пасля аперацыі ў Любліне яму прапанавалі застацца ў Польшчы. Аднак ён хацеў толькі ў Пінск, бо Пінск — гэта для яго ўсё!

Дзякуючы самаадданай і ахвярнай працы ксяндза Казіміра Свёнтка ,  была  цалкам адбудавана пінская катэдра — напэўна, гэта была адна з першых адбудаваных святыняў на Беларусі. Адбудоўваючы пінскую катэдру, ксёндз Казімір перадусім думаў і рабіў усё магчымае, каб будаваць жывы Касцёл — Народ Божы, жывымі камянямі якога з’яўляюцца вернікі.

Падчас візіту прымаса Польшы  ў 1989 годзе Казімір Свёнтак уручыў кардыналу Юзафу Глемпу напісаны ад рукі малітоўнік з просьбай перадаць яго Папу Яну Паўлу II як сведчанне веры людзей падчас ганенняў.

Гісторыя Пінскай катэдры  — гэта гісторыя Хрыста, Хрыста Укрыжаванага і Уваскрослага, якую неаднаразова разбуралі і знішчалі, але Бог яшчэ раз паказаў, што Ён Пан гісторыі і што менавіта Ён піша проста на яе звілістых лініях і ставіць апошнюю кропку над «і».

Разумеючы  патрэбу ў адраджэнні  храмаў,  ксёндз Казімір  Свёнтак  не  здавольваецца  толькі сваёй  парафіяй і  адбудовай сваёй катэдры. Ён прагне  аднавіць  і галоўную  катэдру  нашай сталіцы, знявечаную  святыню  , якая памятала  біскупа Лазінскага , трэба  было вярнуць  вернікам у першапачатковым  выглядзе. Новыя задачы, новыя ідэі,  новыя ўмовы і новы маштаб, але ж  тыя невычэрпныя  энергія і сіла  духу.

      Адраджэнне Мінскай катэдры.

Мінск належыць да ліку найстаражытных гарадоў Беларусі. Выгаднае месца знаходжання садзейнічала яго хуткаму развіццю, і ўжо ў сярэдзіне ХVст. Мінск, пра які ўпершыню згадвалася ў летапісе ў 1067г., уваходзіў у лік 15-ці найбольш значных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. У пісьмовых крыніцах ёсць звесткі, што езуіты з’явіліся ў горадзе напрыканцы ХVІст., аднак афіцыйна прынятай датай іх пасялення лічыцца 1654 год, калі біскуп І.Сангушка за 800 злотых купіў у багатага мешчаніна Г.Гегера сядзібу ў самым цэнтры Мінска і падарыў яе езуітам. будаўніцтва храма было распачата ў дзень св.Марка – 24 красавіка 1700г. У 1710 годзе 16 сакавіка, у другую нядзелю Вялікага Посту, Віленскі біскуп Канстанты Казімір Бжастоўскі здзейсніў кансэкрацыю гэтага касцёла.

Пасля ліквідацыі ў 1773 годзе закону езуітаў іх касцёл стаў парафіяльным, а пасля стварэння Мінскай дыяцэзіі 28 красавіка 1798  года яму была нададзена годнасць Катэдральнага касцёла.  Аднак яшчэ да гэтага, у палове 1797 года касцёл быў знішчаны пажарам. Першы Мінскі біскуп Якуб Дадэрка аднавіў унутраны выгляд касцёла і ўпрыгожыў яго познебарокавай поліхроміяй. З гісторыі Мінскай катэдры трэба прыгадаць, што з красавіка 1905 года пэўны час яе пробашчам быў ксёндз Зыгмунт Лазінскі, які пазней булаю Папы Бенедыкта XV ад 12.11.1917г. быў менаваны біскупам Мінскай дыяцэзіі. Гэтыя функцыі ён выконваў да арышту ў 1920 годзе. Катэдральны касцёл існаваў да 1948 года, да таго часу, калі быў забраны савецкімі ўладамі і перададзены спартыўнаму таварыству “Спартак” як “Дом фізкультуры”.

У 1951 годзе касцёл быў цалкам спустошаны , перабудаваны , абезгалоўлены і залепнены фальшывым фасадам, каб нішто не  нагадвала пра храм Божы. Унутры былі зроблены два паверхі, а звонку былі разбураны вежы і дабудаваны новы фасад, які  аздабляла хлусня шыльды і прапаноўвала арыенціры ў бездухоўнасць. Такім чынам, будынак ужо нічым не нагадваў касцёл. Міжволі прыходзіць на памяць выказванне прарока Ярэмія: “І логавам разбойнікаў стаў дом гэты, у якім прызывалі імя маё перад вачыма вашымі” (Яр 7, 11).

Пасля атрымання рэлігійнай свабоды пачаліся інтэнсіўныя намаганні католікаў Мінска, каб вярнуць сваю катэдру. колькі цяжкай працы, колькі старанняў, колькі прыкрых перажыванняў трэба было вынесці, каб нарэшце вярнуць гэту святыню.  8 месяцаў  і ў сцюжу,  і ў дождж  на каленях перад тварам усяго горада адпраўляў святыя Імшы Уладыслаў Завальнюк  на прыступках Касцёла , дзе моладзь трэніравала  ўнутры   мускулы цела, а вернікі звонку  ўмацоўвалі мускулы душы.

“ Дом Божы мусіць быць Домам Бога!!! Вера і трыванне ўсё перамагае! Гэта сведчанне для ўсяго горада, каб убачылі , што вера жыве і  што мы  патрабуем адраджэння, і гэта адраджэнне  ідзе  не з  вышыняў, а ад народа!”- казаў Уладыслаў Завальнюк.

Трывалая малітва і моцная вера сапраўды перамаглі. І вось пастановаю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 1993 года будынак Мінскай катэдры было вырашана вярнуць католікам Мінска. Яшчэ пэўны час працягваліся спрэчкі з ранейшымі “пастаяльцамі”, але 5 лютага 1994 года пасля папярэдняга пасвячэння святыні ўжо ўнутры на першым паверсе  Казімір Свёнтак адправіў  Святую Імшу, а звонку на франтоне катэдры быў устаноўлены крыж. Казімір Свёнтак  часта   распавядаў, якім шчасцем свяціліся вочы шматлікіх сабраных тут вернікаў, колькі было слёз радасці! Справядлівасць перамагла! Перамагла справа Божая! Зразумела, гэта быў першы крок у вернутую катэдру.  Перад ім  паўстаў вялікі абавязак аднаўлення катэдры і менавіта такой, якою яна была да знішчэння, “бо дом мой домам малітвы названы будзе для ўсіх народаў, – гаворыць Пан Бог”(Іс 56, 7).

“Як арцыбіскуп, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, я прысягнуў Люду Божаму, што Мінская катэдра будзе адбудавана і ўзноўлена менавіта ў першапачатковым сваім выглядзе.”- абяцае іерарх.

Казімір Свёнтак, бадай , лепш за многіх  ведае, як нелёгка каціць  тачку з  цэментам, якія нясцерпныя  бываюць прыніжэнні і холад, яму, святару, які не здрадзіў  свайму  пакліканню і за калючым дротам лагеру  Гулага многае  вядома пра цярпенні і як ніхто іншы ён ведае, што не гэта было  самым цяжкім у справе адраджэння  святыні. Жадаючы аднаіць касцёл,  ён звярнуўся да кангрэгацыі да кардыналаў па дапамогу і параду , і было сказана яму: Мы маем уяўленне пра вашы матэрыяльныя магчымасці і лічым, што ў вашым становішчы  дастаткова усталяваць крыж на вернутым будынку, абсталяваць аўтар унутры і здаволіцца гэтым пакуль”. Ён  не  згадзіўся  з  такімі парадамі, а звярнуўся да Папы Яна Паўла IIз просьбай,  каб у сталіцы Беларусі, у Мінску,  быў адноўлены галоўны храм  , які стане і будзе сімвалам, канкрэтным знакам і цэнтрам рэлігійнага жыцця і  хрысціянскай культуры  на Беларусі. І атрымаў  поўную падтрымку Папы Рымскага.

Кардынал  сабраў  вучоных, даследчыкаў, будаўнікоў, архітэктараў, рэстаўратараў і людзі розных краін і моваў знайшлі агульную мову іх  аб’яднала справа і энергія галавы каталіцкага  Касцёла. І сапраўды ў хуткім часе  16 жніўня 1994 года распачаліся рэстаўрацыйныя працы, якія вяла Замойская Майстэрня Кансэрвацыі Помнікаў з Польшчы “REHABIT”, у супрацоўніцтве з Беларускім Камітэтам Аховы Помнікаў. Працы гэтыя працягваліся тры гады і два месяцы да 16 кастрычніка 1997 года. Ён радаваўся, як дзіця, калі рэстаўравалася катэдра, залазіў на рыштаванні, назіраў, як адкрываліся фрэскі, і перажываў за кожную працу, якая тут вялася. Адбудоўвалася  не толькі Катэдра, але  адраджалася і катэдральная  парафія, тая жывая хрысціянская супольнасць, якая магла шчыра маліцца і не шкадуючы сілы працаваць.

Ян  Шуткевіч , першы пробашч і дэкан катэдры,   узгадвае, як старэнькія  бабулі  цягалі цяжкія  вёдры з бетонам і  камянямі. Яны хацелі хрысціянскай духоўнасці, якой так  доўга   чакалі  і праглі … Наўрад  дзе  яшчэ  ў  Еўропе  ёсць такія самаахвярныя людзі  да храма і да Бога,  як у  Беларусі, такія бедныя матэрыяльна і такія  багатыя духоўна!”- кажа ксёндз Ян.

І вось настаў дзень 21 кастрычніка 1997 года – дзень урачыстай рэкансэкрацыі Мінскай катэдры, ужо адбудаванай і адноўленай, падчас урачыстай імшы кардынал са слязамі і з гонарам  сказаў: “Слова сваё я стрымаў, абяцанне выканаў: Мінская катэдра адбудавана і адноўлена! Дзякуй Табе, Божа!

О Божа, які ж Ты добры! – узнаўленне Мінскай катэдры – гэта справа не наша, людзей слабых і бедных, але справа Твая, Божа Усемагутны і міласэрны. Ты благаславіў нас, дапамагаў нам, даваў нам сілы і вытрымку. Гэта Ты, Божа, здзейсніў сапраўды цуд вяртання першапачатковага аблічча знішчанай катэдры.

О Маці Божая Будслаўская, Апякунка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, як жа Ты клапацілася пра нас, калі мы працавалі на адбудове катэдры, што носіць Імя Найсвяцейшай Марыі Панны.

О Слуга Божы біскупе Зыгмунце Лазінскі, ты заўсёды быў і застаешся добрым нашым прыяцелем, як і абяцаў у сваім тэстамэнце. Тваё дзейснае заступніцтва пастаянна адчувалася пры адбудове катэдры, у якой ты быў душпастырам тры гады ў вельмі цяжкія часы.

Ойча Святы, Ян Павел Другі, які ты ласкавы! Гэта твая айцоўская памяць і ахвярная дапамога паспрыялі аднаўленню Мінскай катэдры. Як жа мы ўдзячны табе, умілаваны Ойча, што ты прыслаў на рэкансэкрацыю нашай святыні свайго спецыяльнага Пасланніка, Яго Эмінэнцыю Ксяндза кардынала Эдмунда Казімежа Шока.

О людзі добрай волі, якія вы зычлівыя! – Гэта вы, на Беларусі, і вы, ў блізкіх і далёкіх краях, паспяшылі да нас з дапамогаю, якая пасадзейнічала нам выканаць адбудову нашай катэдры. Удзячнасць сваю мы будзем выказваць вам, пастаянна памятаючы пра вас у нашых малітвах.”

Ян Павел IIпраз пасрэдніцтва Яго Эмінэнцыі Кардынала Эдмунда Шока, на цырымоніі пераасвячэння мінскай катэдры   меў магчымасць прысутнічаць і раздзяляць  радасць вернікаў : “Няхай гэтая падзея станецца для вернікаў так любай мне Краіны, што ідуць у напрамку Трэцяга Тысячагоддзя Хрысціянства, правідэнцыяльнаю нагодаю аднавіць імкненне быць “жывымі камянямі, і будаваць сабе дом духоўны, святарства святое, каб прыносіць духоўныя ахвяры, любасныя Богу праз Езуса Хрыста” (1 П 2,5). Няхай новае асвячэнне Катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску нагадвае ўсім пра гэтае пакліканне і місію, і Дзева Маці Божая, Вобраз і Узор Касцёла, Зорка Евангелізацыі, няхай кіруе верным народам, каб ён здолеў адпавядаць Божым планам руплівасцю веры, надзеі і любові дзеля фармавання і суцяшэння кожнага чалавека добрай волі.”

Архікатэдра – гэта галава касцёлаў у архідыяцэзіі і нават ва ўсёй краіне, таму павінна быць узорам для ўсіх парафій. А там, дзе галава касцёла ,там галава змея, і,  як вучыць святы Людовік Грыньён дэ Манфор, “верныя дзеці Марыі з’яўляюцца Яе пятою , якою Пан Бог струшчыць галаву змею”.

Напэўна,  менавіта гэта  Ян Павел ІІ хацеў нам падкрэсліць, калі падараваў архікатэдры  цудоўны абраз Беззаганнай Панны Марыі , што вісіць у галоўным алтары, які 10 снежня 2005 года кардылал Казімір Свёнтак  па распараджэнні Папы  каранаваў залатой каронай.

Лёс катэдры , лёс Касцёла падобны да лёса чалавека, як чалавек адраджаецца ў веры, у сваёй духовасці, так адраджаўся і гэты храм, які вытрымаў практычна ўсё, вытрымаў дзеля таго, каб 1997 годзе зноў паўстаць ва ўсёй сваёй прыгажосці, бо ён быў забудаваны, акружаны сацыялістычнай прасторай таўшчынёй у 12 метраў, ён быў выкраслены з панарамы Мінска, нягледзячы на  тое, што Мінск мае няшмат гістарычных аб’ектаў і гэтыя рэстаўрацыйныя работы зноў  надалі панараме Мінска адзін з самых каштоўных акцэнтаў.

Галоўны рэдактар часопіса «Наша вера» Крыстына Лялько кажа ў  фільме Ю. Гарулёва “Вяртанне”  пра тое, што “вяртанне вернікам касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі – гэта не проста вяртанне катэдры, але і вяртанне веры”. Ідзе натуральны працэс амаладжэння вернікаў і святароў. Касцёл адраджаецца і ўзмацняецца. У вершы эмацыйна гаворыцца пра адчуванне радасці ад таго, што адбыўся цуд, настаў час святла і веры:

Молатам разбіта немата,

Вераю ўваскрошана святыня.

Узрушэння светлая сляза

У вачах няпрошана застыла…

Добры Ойча! Ты прабачыў нас,

Расчыніўшы ў Дом шырока дзверы…

“Мінскую Катэдру, вернутую, адбудаваную і рэкансэкраваную ў восемдзясят трэцюю гадавіну майго нараджэння складаю ў дар Люду Божаму і сталіцы Беларусі – Мінску,” – кажа кардынал на прыканцы Імшы.

І ў словах гэтых ёсць глыбокі сімвалічны сэнс: адноўлена не толькі гэта найгалоўнейшая святыня Беларусі. Яна – цудоўны, прыгожы вобраз усяго адноўленага, адроджанага Касцёла ў нашым краі.

 Адраджэнне Пінскай  семінарыі. 

Даволі вядомым з’яўляецца той факт з біяграфіі кардынала Казіміра Свёнтка, што яго жыццё цесна звязана з духоўнай семінарыяй у Пінску. Шмат што звязвала асобу іерарха з гэтай навучальнай установай. Менавіта ў сценах семінарыі ў Пінску ён рыхтаваўся да святарскага служэння. Кардынал Свёнтак быў звязаны з семінарыяй ў Пінску яшчэ і праз асобу Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага. Двойчы гэты першы пінскі біскуп быў вымушаны змяняць месцазнаходжанне духоўнай семінарыі. Найперш была спроба адчыніць семінарыю ў Мінску, потым — у Навагрудку. Урэшце рэшт, 12 верасня 1925 г. семінарыя распачала дзейнічаць у Пінску. Біскуп Зыгмунт меў значны ўплыў на жыццё семінарыйнай супольнасці, а пасля смерці труна з яго целам была выстаўлена ў семінарыі, каб даць жадаючым магчымасць развітацца з ім. Пазней, па словах самога кардынала Казіміра, ён часта шукаў парады і застуніцтва перад Богам у заснавальніка Пінскай семінарыі…

Духоўная семінарыя — гэта сэрца кожнай дыяцэзіі і аб’ект асаблівага клопату біскупа. Кардынал Казімір Свёнтак моцна жадаў, каб у яго дыяцэзіі была семінарыя, імкнуўся адкрыць яе і стараўся, каб кандыдаты ў святарства мелі ўсё неабходнае, перш за ўсё — у духоўным плане.

Семінарыя, заснаваная  біскупам Зыгмунтам Лазінскім, насіла імя Тамаша Аквінскага і месцілася ў кляштарных пабудовах, старажытная частка якіх адносілася да пачатку 18 стагоддзя, у гады  савецкай улады  памяшканне  аказалася прыдатным для дома  афіцэраў і штаба   ваенна-марской  часткі.Імперыя распалася , асталася  брыдота і запусценне, якую пакінулі пасля  сябе   часовыя гаспадары. Аднаўленне  помніка  гісторыі і архітэктуры  стала  справаю высокакваліфіцыйных  спецыялістаў, запрошаных  кардыналам у Пінск.

Для кардынала  аднаўленне  семінарыі  свайго  юнацтва  не было спробай увайсці двойчы ў  адну і тую ж  раку, як чуйны гадзіннікавы майстар, настройваў ён хаду часу, аднаўляў сувязь пакаленняў, вяртаў дух  семінарыі біскупа Лазінскага. Дзверы, вушакі, філёнкі ці ж  кардынальская  гэта  справа. Канца няма  дробязям, калі  пачынаецца будаўніцтва. Ды справа не ў дробязях. Можна зразумець чалавека, які вярнуўся ў дом  свайго  юнацтва  пасля  доўгай  такой  адсутнасці і ўзгадвае ўжо ў адбудаванай  семінарыі, дзе  быў  яго пакой, дзе стаяў стол, які цудоўны від на Піну з пакоя яго акна, пра паўнаводдзе, пра  якое з замілаваннем  не аднойчы  любіў расказваць сваім  знаёмым.

Пры рэканструкцыі  семінарыі  ён напачатку не хацеў  рабіць такі камфорт і такую  раскошу, каб  семінарысты  не  згубілі пачуццё рэальнасці, не думалі, што  так будзе заўсёды, бо большасці наканавана паехаць у сціплыя ўмовы, у калхоз, у маленькія вёскі, але  ўсе яму  катэгарычна  казалі, што  ўжо  21 век, і ён  з пакорай прыняў меркаванні і парады  іншых: семінарыя  сёння адзін  з самых  прыгожых будынкаў Пінска.

Знамянальным быў той  вераснёўскі дзень адкрыцця Пінскай семінарыі , калі гучалі віншаванні з Апостальскай сталіцы, ад прадстаўнікоў свецкай  улады , ад вышэйшых іерархаў. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч раздзяліў з кардыналамрадасць  адкрыцця семінарыі, бо добра ведаў, якое гэта шчасце, бо сам  адкрыў 2 семінарыі: у Гродне і Санкт- Пецярбургу, і ў сваёй гаміліі сказаў: ”У сённяшнім выпадку гэта радасць асаблівая, бо гэта  семінарыя міждыяцызіяльная, і гэта семінарыя, якую Ты закончыў, у якой Ты быў падрыхтаваны і выхаваны так, што здолеў прайсці праз усе цяжкасці, заўсёды  застаючыся верным свайму святарскаму  пакліканню. І вы, маладыя алюмны, маеце найлепшы  прыклад  вашага  біскупа!”

Пасля інаўгурацыі маліліся ўсе разам каля труны біскупа Лазінскага, выказваючы  ўдзячнасць  і  расказваючы яму, што пасля вымушанага  перапынку семенарыя  адноўлена. іСемінарыю аддалі Лазінскаму  ў духоўнае кіраўніцтва і духоўную  апеку, каб  яна  стала  кузніцай шматлікіх  святароў.

Неаднойчы, прымаючы ўдзел у розных урачыстасцях у адноўленай Alma mater, кардынал узгадваў семінарыйную пару. Ён памятаў тое месца, якое звычайна займаў у семінарыйнай капліцы. Распавядаў шмат цікавых прыгодаў з часоў вучобы, а таксама з болем узгадваў тыя доўгія гады, калі семінарыя была зачынена для студэнтаў і яе будынак быў адабраны. Аднойчы ў халодныя для веры часы, яму дазволілі зайсці ў будынак семінарыі. Будучы кардынал, а тады ксёндз Казімір, адразу накіраваўся туды, дзе раней знаходзілася капліца. Прыйшоўшы на месца, ён стаў на калені, каб памаліцца… Прысутныя былі так уражаны такімі паводзінамі, што з таго дня дазволілі яму заходзіць у будынак семінарыі амаль без абмежаванняў…

Для ксяндза кардынала было важна, каб у семінарыі панавала атмасфера адкрытасці і ўзаемнай пашаны, даверу, дапамогі. Ён асабіста далучаўся да арганізацыі харчавання, фізічнай культуры выхаваўцаў, падкрэсліваючы вартасць спорту і кантакту з прыродаю. Вельмі важнаю ён лічыў духоўную фармацыю. За чатыры месяцы да смерці падчас апошняй размовы з духоўным айцом семінарыі айцом Аркадзіем Куляха ОСDкардынал дзяліўся ўласным духоўным досведам і раіў, каб клерыкі як мага глыбей развівалі ў сабе здаровую традыцыйную пабожнасць праз жывое перажыванне Эўхарыстыі, даручэнне сябе Марыі, а таксама штодзённыя разважанні, рахунак сумлення, ружанцовую малітву, Вяночак да Божай Міласэрнасці, літаніі. Ён заўсёды вельмі радаваўся поспехам клерыкаў, падкрэсліваючы прыгажосць святарскага паклікання і яго ўзнёсласць. Кардынал заўсёды наведваў семінарыю падчас рэкалекцый, прысвечаных святарскаму пакліканню, сам цэлебраваў Эўхарыстыю, а пасля яе распавядаў гісторыю свайго паклікання, згадваючы біскупа Зыгмунта Лазінскага, вадзіў удзельнікаў рэкалекцый па семінарыі і катэдры і заахвочваў адважна адказваць на Божы заклік.

Ксёндз кардынал вельмі паважліва ставіўся да святарства — ён захапляўся сваім святарствам і шанаваў іншых святароў. Асабліва выразна выяўляліся яго перажыванні падчас святарскіх пасвячэнняў. Ён радаваўся, што ёсць яшчэ адзін святар, што ён можа ўдзяліць яму пасвячэнне. Гэтая радасць была сапраўды айцоўская, злучаная з клопатам пра адзінства і ўзаемную любоў сярод святароў. Ужо ў семінарыі клерыкі атрымлівалі падпісаную асабіста кардыналам картку на памяць пра аблучыны, прызначэнне лекта рам, акалітам або кандыдатам у святарства. У гонар пасвячэнняў ён уручаў Біблію або Катэхізіс Каталіцкага Касцёла з асабістым подпісам. Ксёндз кардынал падкрэсліваў: тым элементам, што яднае прэзбітэраў, з’яўляецца любоў Хрыста, якая мае моц перамяняць і ўдасканальваць. Што датычыць надзеі, то ён звычайна казаў клерыкам, каб яны не расчароўваліся з-за цяжкасцяў на шляху фармацыі, а ішлі да святарства, дару самога Бога: «Усё гэта праміне: лета, зіма, лета, зіма… А за гэтым вас ужо чакае Хрыстус і святарства, і людзі чакаюць!- успамінаюць айцы кармеліты.

Пасля аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі кожны месяц у розных парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі адбываліся дні духоўных сустрэч святароў і кансэкраваных асобаў. Адлегласці, якія трэба было пераадолець, каб трапіць на іх, былі вялікія. Як у той час, так і пазней, калі дні духоўных сустрэч сталі адбывацца ў Мінску і Баранавічах, ксёндз кардынал браў у іх удзел, прагнучы сустрэцца са сваімі святарамі на супольнай малітве, у Эўхарыстыі, у сакрамэнце пакаяння і паяднання. Для яго заўсёды на першым месцы была Эўхарыстыя, Святая Імша, Святая Камунія і святая эўхарыстычная адарацыя. Як на споведзі казаў: “Прашу мне паверыць: я знешне ўтаймоўвоўваю сябе, каб гэтага не было відаць, але на працягу 70 гадоў, калі я цэлебрую Святую Імшу і пры вымаўленні словаў кансэкрацыі бяру ў рукі Гостыю і келіх, кожны раз у мяне дрыжыць голас , дрыжаць рукі. А як жа міла адараваць “Вязня Любові”, прысутнага ў Касцёле  ў табернакулюме!Падчас адарацыі я не размаўляю, у мяне проста няма словаў… Я кленчу, гляджу на табернакулюм – і са мной на свой Боскі лад размаўляе Езус Хрыстус.”

“Ён заўсёды вызначаўся вялікаю павагаю да касцёльнай іерархіі. Дастаткова ўзгадаць яго адносіны да Святога Айца або падрыхтоўку да візіту Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Для нас гэта быў урок пакоры і паслухмянасці Касцёлу: Казімір Свёнтак паказаў нам, якую значнасць маюць адданасць і пашана ў адносінах да іерархаў”, – успамінаюць айцы-кармеліты, якія вучыліся ў Пінскай семінарыі.”

Яны таксама  расказваюць, як  урачыста і прыгожа   ксёндз кардынал цэлебраваў  Імшу. Спеў яго таксама быў прыгожы, напоўнены духам праслаўлення Бога. У пінскай катэдры Святыя Імшы распачынаюцца часцей за ўсё са спазненнем. Ксёндз кардынал здзіўляў нас сваёй цярплівасцю ў чаканні, пакуль пробашч вернецца з канфесіянала. Казанні былі для яго яшчэ адным «полем» для праслаўлення Бога і выяўлення радасці святарства. Запал, з якім гаварыў ксёндз кардынал, быў школаю для клерыкаў — у нейкім сэнсе ён даваў больш, чым тэарэтычныя заняткі. Кожная гамілія кардынала была ўгрунтаваная на Божым слове і датычылася праблем сучаснасці. Мы не раз бачылі ў яго пажоўклыя ста- ронкі, спісаныя ў пасляваенныя гады, а чулі актуальнае, жывое сведчанне.

Здзейсніліся  яго дзве самыя запаветныя мары: аднавіць  Мінскую катэдру і Пінскую семінарыю,  на жаль, не  дачакаўся ён здзяйснення  трэцяй мары, беатыфікацыі слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага, застаецца  верыць, што і гэта мара здзейсніцца, для яе  патрэбны толькі  час і наша шчырая  малітва.

Казімір Свёнтак не толькі  адбудоўваў  цагляныя будынкі, але разумеў  патрэбу недахопу  духоўнасці.

Правядзенне Сінода.

Разумеючы важнасць  адраджэння  ,  Казімір Свёнтак  праводзіць Сінодякі працягваўся чатыры гады і завяршыў сваю працу 30 верасня 2000 года. Гэта падзея сталася адной з самых важных у гісторыі адраджэння Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Апошні Сінод, які памятае тутэйшы Касцёл, быў скліканы Слугою Божым біскупам Лазінскім у 1929 г. у Пінскай дыяцэзіі. Пасля, як вядома, было парушана нармальнае духоўнае і рэлігійнае жыццё ў краіне, перарвана жывая тысячагадовая традыцыя – пачалася эра ваяўнічай атэізацыі і выхавання жорсткага нігілізму ў адносінах да хрысціянскай веры і Касцёла…

І таму гэты, першы за столькі дзесяцігоддзяў Сінод – найбольш яскравае сведчанне адраджэння Касцёла, найбольш грунтоўнае пацвярджэнне таго, што рэлігінае жыццё на Беларусі ўваходзіла нарэшце ў сваё нармальнае звыклае русла. Бо саборнае вырашэнне актуальных праблемаў, якія ставіць перад Касцёлам час, – характэрная вызначальная рыса яго жыцця з самых пачаткаў хрысціянства.  Статут жа гэтага Сіноду, раскрываючы яго мэту, адзначае, што ён павінен “акрэсліць заданне абедзвюх дыяцэзіяльных супольнасцяў праз распазнаванне знакаў часу ў святле навучання Каталіцкага Касцёла пасля Другога Ватыканскага Сабору на парозе трэцяга тысячагоддзя хрысціянства”.

Сінод выпрацаваў Статуты Касцёла па ўсіх галоўных накірунках сваёй дзейнасці. Сведчаннем развіцця каталіцкага Касцёла на Беларусі з’яўляецца таксама стварэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, першае пасяджэнне якой адбылося 11 лютага 1999 г. Старшынёй Канферэнцыі быў абраны кардынал Казімір Свёнтак.

Беларуская мова паступова становіцца моваю рэлігійнага жыцця католікаў.

 Перэгрынацыя Маці Божай Фацімскай і каранацыі абразоў Божай Маці.

Культ  Марыі – гэта адна з галоўных рэлігійных практык у яго  духоўным жыцці . А наглядным знакам яго  любові да Маці Божай з’яўляецца яго дэвіз для біскупскага герба: “ Маці Міласэрнасці”. Вось, напрыклад, значок «Mater Мisericorodiae» – такі самы, як на Вастрабрамскай іконе Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэты значок перад арыштам ён пакінуў сваёй маці, а пасля яго вяртання яна адразу ж аддала яго сыну, і гэта быў найдаражэйшы падарунак – і гэты значок заўсёды быў з ім, на яго вопратцы.

Захапляўся Марыяй, часта наведваў марыйныя санктуарыі. Гэтай бязмежнай  любоўю  Маці Божай ён хацеў агарнуць  кожнага  жыхара нашай  краіны, і таму 1 мая ў Пінскай катэдры  распачынаецца перэгрынацыя Маці Божай Фацімскай ў выяве прыгожай фігуры, якую прывёз з Фацімы Казімір Свёнтак. «Я перакананы, што гэтая пілігрымка Маці Божай Фацімскай у Яе фігуры ажывіць рэлігійнае жыццё краю, наблізіць людзей да Бога і паспрыяе збліжэнню ўсіх веравызнанняў…» – сказаў кардынал Казімір Свёнтак.

Адбыліся і першыя каранацыі. Карона (лац. corona — вянец, вянок) з незапомных часоў была сімвалам улады, знакам павагі і моцы. У 1996 годзе адбылася першая пасля аднаўлення дзяржаўнасці каранацыя Маці Божай Берасцейскай, падчас якой Казімір Свёнтак сказаў: «Пакутным шляхам прыйшла да нас Маці Божая Берасцейская. Добрыя людзі збераглі Яе для нашчадкаў. Дзякуй Богу, розум вяртаецца да нас.”  Абраз Маці Божай Лагішынскай знаходзіўся ў катастрафічным стане,  і быў адноўлены дзякуючы намаганням Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка. І 10 мая 1997 года  адбылася  яшчэ адна вялікая ўрачыстасць, прысвечаная яго каранацыі, а 2 ліпеня 1998 г. у Будславе, пры агромністым зборы народу, у часе трыумфальнай урачыстасці было абвешчана брэве Святога Айца Яна Паўла ІІ аб каранацыі «абраза Багародзіцы, які ў касцёле Маці Божай Унебаўзятай у мястэчку Будслаў карыстаецца глыбокаю пашанаю». Кардынал Казімір Свёнтак прымацаваў папскія кароны да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Ён сказаў: «Маці Божая Будслаўская! Наша Пані і Каралева! Мы, Твае падданыя, пакорна схіляючы перад Табою галовы, абяцаем Табе, што заўсёды і ўсюды будзем вернымі Богу, Сыну Твайму, нашаму Збавіцелю, вернымі Табе і Касцёлу!». Падчас каранацыі абраза Маці Божай Гудагайскай, які славіцца шматлікімі ласкамі, кардынал адзначыў, што ўрачыстасць гэта сапраўды цудоўная, але разам з тым дадаў, што такія ўрачыстасці яшчэ будуць — «напэўна будуць!».

І кожная каранацыя — гэта хвалюючы і ўзнёслы акт удзячнасці Маці Божай, які ўзмацняе Веру, Надзею, Любоў у нашых сэрцах.

 Візітацыі, кансэкрацыі і  рэкансэкрацыі новых святынь

Будаўніцтва некалькіх дзесяткаў новых святыняў на месцы цалкам зруйнаваных, аднаўленне некалькіх сотняў вернутых, але моцна спустошаных, параўнальна шмат перабудаваных касцёлаў дазволілі яшчэ больш зарыентаваць пастырскую дзейнасць на аднаўленне і будаўніцтва духоўнага касцёла ў душах людзей. Пачалі напаўняцца парафіянамі старыя і новыя святыні, у тым ліку ўсё больш і больш дзецьмі і моладдзю, якія ахвотна прымалі удзел у катэхізацыі. Усё расце і расце лічба парафіянаў, якія ўдзельнічаюць у Святой Імшы, прымаюць святыя сакрамэнты, а асабліва сакрамэнты пакаяння і Святой Камуніі.  “Бязмежна радуецца маё святарскае сэрца і дзякуе Богу, што дазволіў мне перажыць доўгія гады цяжкіх выпрабаванняў і пераследу веруючых і быць сведкам і ўдзельнікам вызвалення, адраджэння і развіцця Касцёла на Беларусі,”  – зазначае  наш  арцыпастыр.

“Згадваю маю першую кананічную візітацыю парафіі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэў мяне вельмі малады святар, які прыехаў з Польшчы, каб весці пастырскую дзейнасць у Беларусі. Ён даў пажылому чалавеку крыж, і мы накіраваліся да касцёла. Ад яго засталіся толькі чатыры абшарпаныя сцяны без страхі, акон і дзвярэй, ляталі толькі галубы і вароны. Перад сцяной фасада стаяла больш за дваццаць пажылых жанчын, якія, як толькі ўбачылі мяне, усе хутка падышлі і, не зважаючы на моцную збянтэжанасць, прыпалі да маіх ног і пачалі іх цалаваць. Гэта ўзрушыла мяне, але не было магчымасці супраціўляцца. Іх можна зразумець. Яны ўпершыню ў жыцці ўбачылі каталіцкага біскупа, убачылі пасля столькіх гадоў пераследу і каля іх зруйнаванага касцёла. Потым яны ўсталі, падышлі да сцяны касцёла і дрыжачымі старэчымі галасамі заспявалі «Serdeczna Matko». Ці магчыма было біскупу не плакаць, бачачы такое сведчанне веры ў Бога і Касцёл?! А таго маладога святара я запытаўся, што яго прымусіла пакінуць родных, дыяцэзію, радзіму і прыехаць сюды на пустыннае месца Беларусі. Адказ быў кароткі: «Таму што я належу да Божых вар’ятаў». Я абняў яго, пацалаваў і шапнуў на вуха: «У такім выпадку, шаноўны святар, вар’яцей далей». А ён і «вар’яцее». Ужо аднавіў з руінаў тры касцёлы. Я не паспяваў іх асвячаць!”– кажа кардынал.

Пад яго  кіраўніцтвам  праца  дала  свае  багатыя плады  ў  адраджэнні  каталіцкіх  святынь, і гэту  думку падкрэслівае   дырэктар “Renovabis”,  сцвяржаючы, што кардынал Свёнтак зрабіў вялікі ўклад у адраджэнне Касцёла ў сваёй краіне, а сваім прыкладам падбадзёрваў землякоў. З 1995 г. ён рэалізаваў у Беларусі больш 260 душпастырскіх праектаў пры фінансавай падтрымцы “Renovabis”. Гледзячы на новакансэкраваныя  ім святыні, Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтак не раз  казаў: «Найвышэйшае шчасце для мяне, калі Езус займае ў святыні належнае Яму месца – пасяляецца ў табернакулюме. Тады святыня ажывае, набывае сваю душу. І з гэтага моманту яе асабліва трэба аберагаць і абараняць, каб яна заўсёды была сапраўдным Домам Божым…»

Красамоўнымі былі словы Святога Айца, з якімі ён звярнуўся да біскупаў Беларусі 7 красавіка 1997 г.: «Каталіцкі Касцёл жадае быць таксама і на Беларусі знакам надзеі для ўсіх тых, хто прысвячае свае сілы дзеля лепшай будучыні ва ўзаемным супакоі і згодзе (…). Езус Хрыстус перамог свет, з Ім і вы ўжо з’яўляецеся пераможцамі», а таксама 11 лютага 2003 г.: «Дзякуючы Богу гэты суровы перыяд скончыўся, і ўжо на працягу некалькіх гадоў адбываецца рашучае, натхнёнае аднаўленне».

Прадбачлівы клопат  кардынала Казіміра Свёнтка залатою стужкаю бацькоўскай любові атульваў гэтыя мінулыя гады цяжкіх выпрабаванняў і нялёгкай справы аднаўлення Касцёла на Беларусі. Не можам мы не быць  удзячнымі яму  за ратаванне Касцёла на Беларусі , за выратаванне чалавечых душаў ад страты веры, за захаванне чалавечых сэрцаў ад знішчэння ў іх любові Бога і вернасці Касцёлу, за аднаўленне касцёльных святыняў. Не   можам мы не быць  яму удзячнымі за адбудаваныя , вернутыя і новыя   святыні , якія  з  вялікай  руплівасцю  адбудоўваў кардынал , якія  зараз    сваёй  архітэктурай  і веліччу ўзгадваюць, што  ёсць тварэнні рук чалавечых, якіх не руйнуе час, не ганьбіць пражытае, не кранае  забыццё. Яны – як  незмаўкальныя званы летапіснай Нямігі, што голасам сваім абуджаюць  нашу памяць і годнасць , заклікаюць пабываць у гасцях у вечнасці. З гадамі яны – як настоены на водары гісторыі жыццядзейны напой, што дае сілу і моц пакаленням за пакаленнямі беларусаў. Час надае ім усё большай каштоўнасці і самабытнасці. Гэта – тыя каштоўныя залацінкі нашай мінуўшчыны, якім не шкодзіць ніякая даўніна, не псуе забыццё. Яны самі сталі і набыткам вечнасці, і яе яскравымі сведкамі. Створанае рукамі і талентамі чалавека пражыло час, вынесла нягоды, войны, пажары, разбурэнні і  стала  сапраўдным нацыянальным багаццем. Гэта і ёсць тыя найкаштоўнейшыя  беларускія цуды, што з’яўляюцца адметнымі візітоўкамі нашай блакітнавокай і валошкавай  краіны – зямлі пад ахоўнымі крыламі вечнасці.

Аўтар: Адміністратар