На біскупскае пасвячэнне моладзь нарачанскай парафіі падрыхтавала біскупу намінату Юрыю Касабуцкаму ў падарунак “Маргарытку”. Сёння сямёра маладых людзей пасля Святой Імшы ўрачыста склалі абяцанне вечнай малітвы за будучага дапаможнага біскупа архідыяцэзіі.

На парозе Года малітвы, які распачаўся ў касцёле, натхнёныя прыкладам старэйшага пакалення, якое ўжо на працягу многіх год актыўна ўдзельнічае ў апостальскім малітоўным руху “Маргарытка”, нарачанскія хлопцы і дзяўчаты, якія ў гэтым годзе прымуць Сакрамэнт Бежмавання, вырашылі ахінуць сваёй малітоўнай апекай чалавека, якому Божы Провід даручыў быць пастырам католікаў Беларусі.

Асоба біскупа наміната Юрыя Касабуцкага добра вядомая вернікам нарачанскай парафіі, бо ў 2004 годзе перад святкаваннем стогадовага юбілею касцёла тады яшчэ ксёндз Юрый Касабуцкі праводзіў першыя ў пасляваеннай гісторыі парафіі Святыя місіі. Цэлы тыдзень ксёндз Юрый быў з нарачанцамі, і яго  палюбілі як дарослыя, так і дзеці за шчырасць, адкрытасць, дабрыню, жарты. А місійныя казанні ксяндза Юрыя растапілі лёд не аднаго закамянелага сэрца, і вернікі ўспамінаюць іх яшчэ і цяпер, хоць пасля місій прайшло ўжо дзесяць год.

Калі напрыканцы Святых місій ля касцёла ўстанаўлівалі місійны крыж, ксёндз Юрый прапанаваў нарачанцам зрабіць добрыя пастановы, напісаць іх на паперцы і скласці пад крыж.

  • Будзеце ісці каля крыжа, глянеце на яго, успомніце і мяне.

У гэтым годзе вернікі будуць адзначаць 110-годдзе кансэкрацыі нарачанскай святыні. Хочацца верыць, што радасць гэтай падзеі з нарачанцамі раздзеліць біскуп Юрый Касабуцкі і яны зноў убачаць яго ўсмешку і пачуюць мудрыя і пранікнёныя словы.

Ну а запрашэнне ад нарачанцаў на святкаванне 110-годдзя касцёла  біскупу Юрыю разам з пажаданнямі плённага служэння Касцёлу на Беларусі 25 студзеня ў Мінск павязе нарачанская моладзь, якая цяпер праз малітву духоўна злучана са сваім біскупам назаўсёды.

Самы каштоўны падарунак

Самы каштоўны падарунак

Самы каштоўны падарунак

Самы каштоўны падарунак

Самы каштоўны падарунак

Самы каштоўны падарунак

Самы каштоўны падарунак

Аўтар: Адміністратар