З 20 па 22снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Валерый Марціноўскі з Гарадка Віцебскай дыяцэзіі.

Падчас гэтых трох дзён разам з ксяндзом Валерыем вернікі нашай парафіі рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса. У сувязі са святкаваннем у 2017 годзе 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме падчас казанняў ксёндз-рэкалекцыяніст акцэнтаваў увагу на малітве, навяртанні і надзеі, адзначыўшы, што хрысціянская цнота надзеі надае сэнс жыццю чалавека нават у безнадзейнай сітуацыі.

Таксама ў межах рэкалекцый адбыліся спатканні ксяндза-рэкалекцыяніста з вучнямі школы, дзецьмі і моладдзю нашай парафіі, на якіх у вельмі цёплай і шчырай атмасферы ксёндз Валерый нагадаў пра хрысціянскую сталасць і магчымасць для сучаснага маладога чалавека жыць у духу Евангелля.

Аўтар: Адміністратар