У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй перад святам Божага нараджэння, пачынаючы ад 15 снежня, праводзіць Навэнну да Дзіцяткі Езуса. На гэтыя дзевяць дзён вячэрняя Святая Імша ператвараецца ў сапраўднае свята для дзяцей і моладзі парафіі.

Перад пачаткам Святой Імшы адбываецца працэсія па касцёле з запаленымі свечкамі, агеньчыкі якіх нагадваюць усім, што ўжо зусім хутка народзіцца наш Збаўца, Святло Свету.

Кожны дзень пасля Святой Імшы адбываецца лёсаванне фігурак Дзіцяткі Езуса, якія шчасліўцы могуць забраць дамоў на цэлыя суткі, каб мець магчымасць усёй сям’ёй дзякаваць і праслаўляць Езуса за ўсе атрыманыя ласкі.

У гэтым годзе на час Навэнны ў касцёле зроблена дэкарацыя вялікай ёлкі, у цэнтры якой знаходзіцца выява Марыі з Дзіцяткам Езусам. Кожны хлопчык і дзяўчынка, прыходзячы на Навэнну, атрымлівае ёлачную цацку, якую прыносіць у дар маленькаму Езусу, прымацоўваючы да ёлкі.

Як звычайна, на калядным ламанні аплаткай усіх дзяцей, якія ўдзельнічалі ў Навэнне, чакаюць падарункі.

Аўтар: Адміністратар