Урачыстасць Святога Апостала Андрэя ў нарачанскай парафіі
30 лістапада ў нашай парафіі ўрачыста адзначалі ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл.
На Святой Імшы прысутнічалі святары з суседніх парафій, айцы-кармэліты, якія прыехалі на свята з розных куткоў Беларусі, вернікі нашай парафіі, госці,а таксама шмат дзяцей і моладзі.
Гамілію прамовіў а.Юрый Кулай OCD, які звярнуў увагу на жыццё Святога Апостала Андрэя і заахвоціў вернікаў у штодзённым жыцці браць прыклад з гэтага Святога.
Ужо стала добрай традыцыяй, што напрыканцы Святой Імшы старэйшыя парафіяне і моладзь павіншавалі з Днём імянінаў а. Андрэя Авена OCD і бр. Андрэя Журко OCD з Мядзела, пажадаўшы ім быць падобнымі на люстэрка, каб несці людзям адлюстраванне аблічча Езуса Хрыста.
Аўтар: Адміністратар