З нагоды пастырскай акцыі правядзення Марыйнага дня, аб’яўленай Папам Францішкам, сёння ў нашай парафіі пасля Святой Імшы ў 10.30 адбылося Марыйнае набажэнства, пасля якога быў прачытаны акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Правядзенне Марыйнага набажэнства ў нарачанскай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй. Кожную трэцюю нядзелю месяца падчас Марыйнага набажэнства ўшаноўваецца Марыя ў нарачанскім абразе, чытаюцца просьбы і падзякі вернікаў да Маці нашага Збаўцы, адмаўляецца таямніца Святога Ружанца і, калі дазваляе надвор’е, вернікі ў працэсіі ідуць да грота Божай Маці, які знаходзіцца ля касцёла, каб там аддаць пашану Божай Маці праз адпаведныя малітвы і спеў.

Аўтар: Адміністратар