У нядзелю, 6 кастрычніка, падчас Святой Імшы ў 10.30 вернікі нарачанскай парафіі дзякавалі Усемагутнаму Богу за вызначэнне даты кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Падчас Святой Імшы, а асабліва падчас адарацыйнага набажэнства нарачанцы дзякавалі Богу за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ, які паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця.

Пасля Святой Імшы вернікі парафіі з запаленымі свечкамі пайшлі да помніка Вялікаму Папу, каб яшчэ раз падзякаваць Усемагутнаму Богу за тое,  што Благаслаўлёны  Ян Павел ІІ 27 красавіка 2014 года, у Нядзелю Божай міласэрнасці, будзе далучаны да ліку святых.

Па добрай традыцыі ля помніка была праспявана “Barka”.

Аўтар: Адміністратар