7 верасня моладзь нарачанскай парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой будзе маліцца аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.

Па ініцыятыве Папы Францішка 7 верасня 2013 года аб’яўлены ва ўсім свеце днём посту і малітвы аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.

Адказваючы на гэты важны і актуальны заклік Папы Францішка, моладзь нарачанскай парафіі 7 верасня пасля вячэрняй Святой Імшы збярэцца на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой будуць гучаць выказванні Бл. Яна Паўла ІІ, Бл. маці Тэрэзы з Калькуты, Казіміра Свёнтка пра неабходнасць міру і спакою ва ўсім свеце. Закончыцца адарацыя малітвай аб спакоі Святога Айца  Бл. Яна ХХІІІ.

Аўтар: Адміністратар