Гэтай перадкаляднай акцыі, якая праводзіцца ў нарачанскай парафіі, сёлета споўнілася 5 год. Пачалася гэта ініцыятыва ў Год міласэрнасці, і зараз праводзіцца кожны год.

Удзельнікам акцыі можа стаць кожны: трэба толькі прынесці якую-небудзь рэч: цацку, канцылярскія тавары, цукеркі – і пакласці ў каробку, якая стаіць у  касцёльным кіёску. З гэтых рэчаў і фарміруюцца падарункі ад Святога Мікалая для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў.

Спадзяёмся, што і сёлета перад святамі Божага нараджэння нарачанцы напоўняць “чарадзейную”каробку падарункамі, каб падарыць дзецям радасць і святочны настрой.

Аўтар: Ірына Шнітоўская