“Маё пакліканне – гэта любоў”
У нашай парафіі распачалася духоўная падрыхтоўка да перэгрынацыі рэліквій Св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, якія нарачанцы будуць мець гонар прымаць 6 чэрвеня. Радасць гэтай падзеі з вернікамі Нарачы раздзеліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Каб годна падрыхтавацца да гэтай важнай падзеі, у парафіі на працягу трох тыдняў падчас нядзельных казанняў увага будзе звернута на Святую Тэрэзу, яе жыццё і навучанне:
Нядзеля, 5 мая, падчас Святых Імшаў казанне
“Я хацела стаць вялікаю святою”
Нядзеля, 12 мая, падчас Святых Імшаў казанне
“Міласэрнасць добрага Бога”
Нядзеля, 19 мая, падчас Святых Імшаў казанне
“Маё пакліканне – гэта любоў”
Закончыцца духоўная падрыхтоўка да перэгрынацыі рэліквій Святой Тэрэзы трыдуумам, які пройдзе ў парафіі 3-4-5 чэрвеня.
Аўтар: Адміністратар