28 красавіка ў нашай парафіі будзе адзначацца другая гадавіна беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, якая адбылася 1 мая 2011 года ў Рыме. Святкаванне гэтай урачыстасці ў парафіі распачнецца ў 10.30 канцэртам фальклорнага калектыву “Паазер’е” з Пастаў, пасля якога адразу адбудзецца Святая Імша. Пасля Святой Імшы адбудзецца публічнае ўшанаванне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

На ўрачыстасць унясення рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ нарачанскія гаспадыні парадавалі і здзівілі ўсіх сваімі кулінарнымі шэдэўрамі, пагэтаму ў парафіі зноў аб’яўляецца конкурс выпечкі “папскіх крэмувэк”. У нядзелю, 28 красавіка, з 10 гадзін на прыкасцёльным пляцы пачнецца дэгустацыя-частаванне конкурснымі вырабамі нарачанскіх гаспадынь. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца пасля Святой Імшы ў 10.30.

 

У праграме святкавання:

10.00   Дэгустацыя-частаванне прысмакамі, выпечанымі нарачанскімігаспадынямі на конкурс “папскіх крэмувэк”

10.30  Канцэрт  фальклорнага калектыву з Пастаў “Паазер’е”

Пасля канцэрта – Святая Імша

Падчас Святой Імшы казанне

  “Ён быў для нас такі блізкі, ён быў такім нашым Папам”

Пасля Святой Імшы –

ушанаванне рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “папскіх крэмувэк”

Аўтар: Адміністратар