Вечны адпачынак дай памерлай, Пане!
У нядзелю, 14 красавіка, у нарачанскай парафіі адбудзецца Святая Імша за спачылую Ілку Джаванну – маці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
Маці прадстаўніка Святога Айца адышла ў вечнасць 29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне (Італія).
У суботу вернікі нарачанскай парафіі ў малітве будуць лучыцца духоўна з тымі, хто ў архікатэдры будзе маліцца за спачылую, а ў нядзелю падчас Святой Імшы будуць выпрошваць у Бога ласку вечнага жыцця для маці арцыбіскупа Клаўдыё.
Аўтар: Адміністратар