З 22 па 24 сакавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў а. Андрэй Авен OCD з Канстанцінава.

Падчас рэкалекцый праз споведзь, спецыяльныя казанні, удзел у Крыжовых шляхах вернікі нашай парафіі духоўна рыхтаваліся да свята Уваскрэсення Пана.

У межах рэкалекцый адбыліся спатканні айца Андрэя з дзецьмі і моладдзю парафіі.

Айцец-рэкалекцыяніст падарыў нарачанцам прыгожую сустрэчу з Панам Езусам і абудзіў свядомаць, што Вялікі пост – гэта час несупыннага адкрыцця крыніцаў веры і час адкрыцця нанова сябе праз Хрыста.

Падчас рэкалекцый прыйшло разуменне, што можна інакш, лепш і дасканалей, жыць, што вера ў Бога знойдзе сваё жыццё ў любові да свайго бліжняга і ў прабачэнні.

Аўтар: Адміністратар