Стаць у праўдзе перад сабою
Перад пачаткам Вялікага посту моладзь нарачанскай парафіі правяла адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой маладыя людзі зрабілі рахунак сумлення і разважалі над сямю галоўнымі грахамі.
Час адарацыі – гэта час, калі моладзь магла асаблівым чынам стаць у праўдзе перад сабою.
Пыха, хцівасць, нячыстасць, зайздрасць, гнеў, неўмеркаванасць у ежы і піцці, лянота…
Маладыя людзі прасілі Езуса, каб Ён даў ласку саромецца кожнага граху і змагацца са спакусамі.
Вялікі пост – гэта час, калі кожны можа стаць … ЛЕПШЫМ.
Аўтар: Адміністратар