Да 100-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі аб’яўлены конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі “ Не бойцеся адчыніць дзверы Хрысту!”, прысвечаны жыццю і навучанню Вялікага Папы.

Конкурсы малюнкаў, прысвечаныя асобе Святога Яна Паўла ІІ, традыцыйна праводзяцца ў Нарачы і з’яўляюцца цудоўнай магчымасцю праз мастацтва далучыць маладое пакаленне да знаёмства з жыццём і навучаннем святога нашых часоў.

Плануецца, што вынікі конкурсу будуць падведзены ў маі падчас святкавання ў парафіі Дня Святога Яна Паўла ІІ.

Аўтар: Ірына Шнітоўская