Набажэнствы Крыжовага шляху як падзяка за дар збаўлення і перапрашэнне за асабістыя грахі і грахі ўсяго свету.

Падчас Вялікага посту Крыжовы шлях у нарачанскай  парафіі будзе адбывацца кожны будны дзень у 18 гадзін.

У нядзелю Крыжовы шлях у 10.00 і 13.00 гадзін. Песні жальбы ў нядзелю пасля Св. Імшы ў 13.30.

У аўторак Крыжовы  шлях будзе адбывацца з просьбай аб дары цвярозасці.

 У чацвер Крыжовы шлях будзе ахвяраваны ў інтэнцыі святароў і аб пакліканнях да службы Божай.

У пятніцу Крыжовы шлях будзе адбывацца ў інтэнцыі выпрошвання Божай міласэрнасці для парафіі і ўсяго свету (праводзяць дзеці і моладзь).

У нядзелю Крыжовы шлях будзе ахвяраваны за ўсю парафію з просьбай аб добрым  духоўным плёне  Вялікага посту, асаблівай ласцы навяртання на час  парафіяльных рэкалекцый і велікоднай споведзі.

Аўтар: Ірына Шнітоўская