У нарачанскай парафіі праходзіць традыцыйная перадкалядная акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”.

Гэта акцыя ўпершыню была аб’яўлена ў парафіі ў Год міласэрнасці.

Удзельнікам акцыі мог стаць кожны: трэба было толькі прынесці якую-небудзь рэч: цацку, канцылярскія тавары, цукеркі і пакласці ў каробку, якая стаяла ў  касцёльным кіёску. З гэтых рэчаў і былі  сфарміраваны падарункі ад Святога Мікалая для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў.

Акцыя мела вялікі поспех, і ўжо некалькі год запар нарачанцы перад святамі Божага нараджэння напаўняюць “чарадзейную”каробку падарункамі.

У гэтай акцыі ўдзельнічаюць не толькі дарослыя, але і дзеці парафіі, якія адмаўляюцца да колы і чыпсаў, эканомяць карманныя грошы, каб падарыць свята дзецям з малазабяспечаных сем’яў.

А гэта значыць, што на святы Божага нараджэння Святы Мікалай прынясе радасць не ў адзін нарачанскі дом ці кватэру, а разам з ёй і часцінку людской любові і дабрыні.

Аўтар: Ірына Шнітоўская