Парафія Святога Апостала Андрэя ў аг. Нарач запрашае моладзь Мядзельскага дэканата прыняць удзел у традыцыйным свяце “Андрэйкі”, якое адбудзецца ў суботу 30 лістапада.

Праграма свята:

17.00 – Святая Імша

17.45 – Нарачанскі “ХІБ”

19.15 – Вячэра

19.30 – Дыскатэка

20.45 – Заканчэнне свята. Малітва

      P.S. На “ХІБ” – Хрысціянскі інтэлектуальны батл – кожная парафія прадстаўляе каманду ў складзе 6 чалавек. Да ўдзелу ў гульні дапускаецца толькі школьная моладзь. Калі парафія не мае магчымасці сабраць 6 чалавек, можна запрасіць удзельнікаў з іншых парафій або двум парафіям аб’яднацца ў адну каманду.

      Гульня складаецца з 4 тураў, у кожным туры па 6 пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны – 0 балаў. Пытанні будуць датычыць Бібліі (Новы запавет), жыцця Касцёла ў свеце і ў Беларусі, агіяграфіі і жыцця славутых беларусаў, чый лёс нейкім чынам звязаны з населенымі пунктамі Мядзельшчыны.

Просьба камандам паведаміць аб удзеле ў ХІБе да 24 лістапада ўключна кс. Багуславу або а. Бэрнарду.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Аўтар: Ірына Шнітоўская