14 кастрычніка ў касцёле Святога Апостала Андрэя в. Нарач урачыстым унясеннем Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору і Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла распачаўся  Год веры. Прапануем  увазе наведвальнікаў нашага сайта Каляндар Года веры нашай парафіі

Каляндар Года веры ў парафіі Святога Апостала Андрэя в.Нарач

Кастрычнік

Пачатак Года веры (14 кастрычніка)

Святочная Імша і ўрачыстае ўнясеннне Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору і Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла

Спецыяльныя казанні, прысвечаныя Другому Ватыканскаму Сабору: прадпасылкі правядзення, ход сабору, вынікі і наступствы”

Навэнна да Маці Божай Будслаўскай (на працягу дзевяці першых субот кожнага месяца. Пачатак навэнны 6 кастрычніка)

Урачыстае ўнясенне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаванае да літургічнага ўспаміну Вялікага Папы (21 кастрычніка)

Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 98 гадавіне з дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка (22 кастрычніка)

Катэхэзы для дарослых з мэтай лепшага пазнання Катэхізіса

Пілігрымка дзяцей і моладзі парафіі ў Лучай як падзяка за месяц кастрычнік, пражыты разам з Марыяй (27 кастрычніка)

Лістапад

Навядзенне парадку на парафіяльных могілках

Малітва за ўсіх памерлых нашай парафіі, ушанаванне памяці ахвяраў сусветных войнаў

Катэхэзы для дзяцей і моладзі “ Другі Ватыканскі Сабор: як гэта было”

Дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі” з правядзеннем конкурсу ведаў “Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор”

Урачысты  ўспамін Святога Апостала Андрэя,  імя якога носіць наш касцёл

Снежань

Споведзь і прыняцце Сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі  па ўсіх вёсках нашай парафіі як знак таго, што Езус у цярпенні ніколі не пакідае чалавека аднаго

Адвэнтавыя рэкалекцыі “Марыя – Маці нашай веры”

Навэнна да Дзіцяткі Езуса як падзяка малодшага пакалення за атрыманы дар веры

Традыцыйнае каляднае ламанне аплаткам для дзяцей, моладзі і розных парафіяльных груп

Студзень

Паглыбленне ведаў пра праўды веры, абапіраючыся на Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла

Марыйныя набажэнствы ў кожную трэцюю нядзелю месяца як выраз пашаны да  Марыі – Маці нашай веры

Люты

Апека над хворымі, састарэлымі, інвалідамі праз аказанне ім не толькі духоўнай, але і матэрыяльнай дапамогі

Сакавік

Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху як падзяка за дар адкупленняі перапрашэнне за нашы грахі і грахі ўсяго свету

Велікодная споведзь і прыняцце Сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі  па ўсіх вёсках нашай парафіі

Велікапосныя рэкалекцыі “Радасць і надзея, якую дае вера”

Пілігрымка ў Вільню да Маці Божай Вастрабрамскай з удзелам у свяце “Казюкі”

Красавік

Свята Божай Міласэрнасці як знак збаўлення для ўсіх людзей.

Працэсія да помніка Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці за беатыфікацыю Вялікага Папы і прысутнасць яго рэліквій у нашым касцёле

Святкаванне 74 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка

Май

Аднаўленне крыжоў і прыдарожных каплічак

Маёвыя і чэрвеньскія набажэнствы каля вясковых прыдарожных крыжоў як публічнае сведчанне нашай веры

Цэлебрацыя Святых Імшаў каля вясковых прыдарожных крыжоў для магчымасці ўдзелу ў іх людзей сталага ўзросту

Святкаванне другой гадавіны беатыфікацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

Пілігрымка парафіянаў ў Вадавіцы, на радзіму Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаваная да другой гадавіны беатыфікацыі Вялікага Папы

Працэсія Божага Цела па вуліцах Кабыльніка як знак нашай веры ў Езуса, прысутнага ў Найсвяшейшым Сакрамэнце

Свята Першай Камуніі

Чэрвень

Святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў мясцовых школ

Перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай (23-24 чэрвеня)

Ліпень

ХVІІІ Пешая пілігрымка  ўдзячнасці за дар веры Нарач-Будслаў: Тры дні з Марыяй

Перэгрынацыя рэліквій Святой Тэрэзы з Лізье “Святая Тэрэза як прыклад дзіцячага даверу Нябеснаму Айцу”

Жнівень

Святкаванне ўрачыстасці Святога Роха ў парафіі. Сакрамэнт Канфірмацыі як знак прысутнасці Духа Святога сярод вернікаў

Выступленне беларускага гурта “РЭХА”

Верасень

Асвячэнне школьных прыладаў і малітва за студэнтаў і школьнікаў: у новы катэхетычны і навучальны год з Божым благаслаўленнем

Кастрычнік        

Ружанцовае набажэнства як падзяка за Год веры

Лістапад

Заканчэнне Года веры. Устанаўленне крыжа ў пачатку вёскі Кабыльнік як падзяка за дар адкуплення і сведчанне нашай веры.  24 лістапада 2014 годава ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, – Святая Імша на заканчэнне Года веры і публічнае чытанне Сімвала веры.

Аўтар: Адміністратар