Вернікі нашай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўку да ўрачыстага ўнясення рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
План духоўнай падрыхтоўкі вернікаў нарачанскай парафіі да ўрачыстага ўнясення рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаванага да літургічнага ўспаміну Вялікага Папы
16 кастрычніка
Дзень абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім: працэсія да помніка Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці за дар пантыфікату Вялікага Папы і падзякі за чацвёртую гадавіну ўстаноўкі на тэрыторыі касцёла помніка гэтаму славутаму чалавеку
18-20 кастрычніка
Трыдуум з Благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ: разважанні над духоўнай спадчынай Вялікага Папы (перад вячэрняй Святой Імшой)
21 кастрычніка
Выступленне гурта “Подых духа”пасля Святой Імшы ў 11 гадзін
Арганізацыя ў парафіяльнай бібліятэцы выставы кніг Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ( цыкл катэхэз, прысвечаных асноўным ісцінам хрысціянскай веры “Веру ў Бога Айца ўсемагутнага, Стварыцеля”, “Веру ў Езуса Хрыста, Збаўцу”, “Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу”, “Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл” (на рускай мове), “Ілюстраваны каляндар вялікага пантыфікату 1978-2005 гг.” (на польскай мове)
Выстава малюнкаў “Благаслаўлёны Ян Павел ІІ вачыма дзяцей і моладзі нашай парафіі”
Конкус выпечкі “папскіх крэмавых пірожных”
Аўтар: Адміністратар