21 кастрычніка ў нашай парафіі адбудзецца ўрачыстае ўнясенне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаванае да літургічнага ўспаміну Вялікага Папы, які адзначаецца 22 кастрычніка.

Рэліквіі крыві для нарачанскай парафіі па просьбе вернікаў перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар Яго Святасці Папы Яна Паўла ІІ.

Урачыстая сустрэча рэліквій у цэнтры в. Нарач і ўнясенне іх у касцёл адбудзецца 21 кастрычніка ў 11 гадзін перад Святой Імшой, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый  у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

16 кастрычніка 2009 года ў 30-ую гадавіну пантыфікату Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў помнік Вялікаму Папу на тэрыторыі нарачанскага касцёла.

Аўтар: Адміністратар