Да першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка
Вернікі нарачанскай парафіі далучаюцца да малітвы за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.
У нашым касцёле Св. Імша за памерлага кардынала будзе цэлебравацца ў нядзелю, 22ліпеня, у 10.30.
Нарачанцы праводзілі духоўную падрыхтоўку да першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка. У праграме падрыхтоўкі былі запланаваны розныя мерапрыемствы, мэта якіх – узгадаць прыклад жыцця, сведчання і навучання першага беларускага кардынала: конкурс малюнкаў, конкурс ведаў для дзяцей і моладзі; спецыяльныя казанні і прагляд фільмаў пра кардынала Свёнтка для дарослых.
У нядзелю, 15 ліпеня, адбыўся конкурс ведаў “Сапраўдны прыклад ХХ веку” для дзяцей і моладзі парафіі. Пераможцы конкурсу разам з групай дарослых парафіянаў 21 ліпеня паедуць у Пінск на Святую Імшу, якая будзе цэлебравацца за памерлага кардынала ў пінскай катэдры.
Аўтар: Адміністратар