Вернікі нашай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўкуда першай гадавіны  смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня. У праграме падрыхтоўкі запланаваны розныя мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўляецца ўзгадаць прыклад жыцця, сведчання і навучання першага беларускага кардынала: конкурс малюнкаў, конкурс ведаў для дзяцей і моладзі; спецыяльныя казанні і прагляд фільмаў пра кардынала Свёнтка для дарослых. Плануецца, што дзеці і моладзь, пераможцы конкурсаў малюнкаў і ведаў,  21 ліпеня паедуцьу Пінск на Святую Імшу, якая будзе цэлебравацца  за памерлага кардынала ў пінскай катэдры.

 

Праграма падрыхтоўкі да першай гадавіны са дня смерці

кардынала Казіміра Свёнтка

 (21 ліпеня 2012 года)

Конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі “Ён нёс Хрыста праўдзіва, ён нёс Хрыста ўсім!”

Цыкл канферэнцый “Сведка нязломнай веры” падчас пешай пілігрымкі Нарач-Будслаў    (праводзяць айцы-кармеліты).

Нядзеля      01.07.2012

Падчас Святых Імшаў казанне “Жыццё і пастырскае служэнне кардынала Казіміра Свёнтка”

Пасля Святой Імшы ў 10.30 – прагляд фільма Юрыя Гарулёва “Маці Міласэрнасці”, прысвечанага кардыналу Казіміру Свёнтку

Нядзеля     08.07.2012

Падчас Святых Імшаў казанне “Мяне ўтрымала пры Богу мая моцная, непахісная вера”

Пасля Святой Імшы ў 10.30 – прагляд фільма Юрыя Гарулёва “Вяртанне”, прысвечанага кардыналу Казіміру Свёнтку.

Пасля Святой Імшы ў 10.30 – катэхеза для дзяцей і моладзі “Сапраўдны прыклад ХХ веку”

Нядзеля    15.07.2012

Падчас Святых Імшаў казанне “Аптыміст з душою рамантыка”   Пасля Святой Імшы ў 10.30 – прагляд фільма Юрыя Гарулёва “Канікулы кардынала”, прысвечанага кардыналу Казіміру Свёнтку.

Пасля Святой Імшы ў 10.30 – конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Сапраўдны прыклад ХХ веку”

Аўтар: Адміністратар