З 30 сакавіка па 1 красавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў айцец Тадэвуш Кавальскі з Верхнядзвінска.

Падчас гэтых трох дзён разам з айцом Тадэвушам вернікі нашай парафіі разважалі над тым, якое месца займае вера ў жыцці кожнага чалавека. Падчас казанняў айцец-рэкалекцыяніст акцэнтаваў увагу на тым, што вера без учынкаў мёртвая і што кожны чалавек, як прарок Самуіл, павінен быць заўсёды гатовы даць Богу адказ на Яго прызыў.

Таксама ў межах рэкалекцый адбыліся спатканні айца-рэкалекцыяніста з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі, на якіх айцец Тадэвуш расказаў аб шкодзе, якую прыносіць алкаголь чалавечаму арганізму, і заклікаў дзяцей і моладзь захоўваць цвярозы лад жыцця.

Аўтар: Адміністратар