Сёння, 26 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 79 вернікаў нашай парафіі ўзялі на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці.

«Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. Распачынаецца гэтая малітва 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, і заканчваецца ва ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса. Складаецца яна са спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці, імя якога ведае Бог, а таксама з адной з таямніц святога Ружанца і дабравольнага выканання якой-небудзь рэлігійнай практыкі. Да гэтай справы можа далучыцца кожны чалавек, які палічыць, што зможа выканаць прынятае абавязацельства.

У нашай парафіі гэта акцыя праводзіцца ўжо не ўпершыню, і па традыцыі тыя асобы, якія бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення, выйшаўшы да алтара, разам прамаўляюць формулу абяцання і супольна чытаюць адпаведныя малітвы.

Аўтар: Адміністратар