1 лютага адзначаўся дыяцэзіяльны Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця, які ў гэтым годзе прайшоў у нашай парафіі.

На гэту ўрачыстасць прыбылі кансэкраваныя асобы з усёй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу, якая распачалася ў 11 гадзін, цэлебраваў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Вернікі парафіі далучыліся да ўдзелу ў Святой Імшы, каб супольна дзякаваць Пану Богу за дар кансэкраванага жыцця, а таксама выпрошваць усе патрэбныя ласкі для духоўных асобаў, якія працуюць як у нашай парафіі, дэканаце, так і ва ўсёй Беларусі.

Пробашч парафіі а. Бярнард Радзік OCD, вітаючы гасцей, адзначыў, што 2 лютага Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. У такі спосаб увесь Божы люд перажывае нанова тое, што здарылася ў Іерусалімскай святыні – Марыя разам з Юзафам ахвяравала Дзіцятка Езуса Богу Айцу, а Сімеон абвясціў, што нованароджаны Сын Божы з’яўляецца Святлом свету і Збаўленнем для народаў.

У 1997 годзе Благаслаўлёны Ян Павел ІІ якраз у гэта свята ўстанавіў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, даўшы магчымасць Касцёлу больш глыбока задумацца над жыццём, якое прысвячаецца Богу. Найсвяцейшая Маці ахвяруе Пану Богу найвялікшы дар, які атрымала, – Сына, Езуса Хрыста, – тым самым прыносячы ў ахвяру сябе. Падобную ахвяру – сябе саміх – у любові да Езуса складаюць кансэкраваныя асобы.

У пасланні на І Дзень кансэкраванага жыцця Благаслаўлёны Ян Павел ІІ акрэслівае яго трайную мэту:

Па-першае, ён адпавядае асабістай патрэбе ўрачыстага праслаўлення Пана і падзякі за вялікі дар кансэкраванага жыцця, жыцця, якое ўзбагачае і радуе хрысціянскую супольнасць разнастайнымі харызматамі і прыносіць багаты плён праз шматлікіх асоб, якія цалкам адданыя справе Божага валадарства.

Па-другое, Дзень кансэкраванага жыцця прымушае Божы люд глыбей спасцігнуць таямніцы касэкраванага жыцця і звярнуць увагу на яго ўмовы.

Трэцяя мэта адносіцца непасрэдна да кансэкраваных асоб, якія ў святле веры павінны яшчэ больш адкрыць бляск той Боскай прыгажосці, якая праз Святога Духа праменіць праз іх лад жыцця, каб яшчэ выразней усвядоміць іх выключную місію ў касцёле і свеце.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у гаміліі, звяртаючыся да кансэкраваных асобаў, адзначыў: «Вы ахвяравалі сябе Богу, каб праз вас, вашае жыццё паводле евангельскіх парадаў, малітву і служэнне людзі маглі ўбачыць збаўленне. На самой справе гэта не што іншае, як вялікая Божая ласка — быць выбраным Богам і быць пакліканым, каб Яму служыць паводле харызмы заснавальніка той ці іншай манаскай супольнасці, служыць у якасці святара, брата ці сястры. Гэта азначае абвяшчаць слова Божае, асвячаць народ Божы і, служачы ў любові, ім кіраваць, катэхізаваць, займацца дабрачыннасцю».

Напрыканцы святой Імшы моладзь парафіі падзякавала арцыбіскупу Тадэвушу, што, нягледзячы на такое марознае надвор’е, сотні кіламетраў, якія аддаляюць Нарач ад цывілізацыі, ён прыехаў, каб адсвяткаваць Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця ў нарачанскай парафіі.

Моладзь пажадала арцыбіскупу Тадэвушу, а ў асобе Яго Эксцэленцыі ўсім святарам і сёстрам законным, каб сённяшні дзень стаў днём урачыстага святкавання незвычайных справаў, якія Бог здзяйсняе ў іх сэрцах, каб сённяшні дзень стаў днём вяртання да крыніцаў паклікання, днём падвядзення вынікаў уласнага жыцця, бо, толькі пастаянна адкрываючы дар свайго паклікання і пранікаючы ў яго таямніцу, кансэкраваныя асобы змогуць у розных сітуацыях з радасцю сведчыць пра тое, што Бог — гэта Любоў, якая здольна напоўніць чалавечае сэрца і адрадзіць яго да новага жыцця.

На памяць аб сённяшняй сустрэчы моладзь падарыла ўсім невялікія нарачанскія сувеніры, каб часцінку нашай павагі, нашых малітваў і нашых сэрцаў госці павезлі з сабою.

 Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця

Аўтар: Адміністратар