З 16 па 18 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў айцец Юрый Кулай OCD з Мядзела.

Падчас гэтых трох дзён разам з айцом Юрыем вернікі нашай парафіі разважалі над сэнсам святаў Божага нараджэння і рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса. Падчас казанняў айцец-рэкалекцыяніст акцэнтаваў увагу на тым, што галоўнае (і самае цяжкае!) для чалавека прайсці праз вернасць: Богу, Касцёлу, адзін аднаму.

Таксама ў межах рэкалекцый адбыліся спатканні айца-рэкалекцыяніста з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі, на якіх у вельмі цёплай і шчырай атмасферы айцец Юрый нагадаў пра выкананне Божых запаведзей і пра магчымасць для сучаснага маладога чалавека жыць у духу Евангелля.

Аўтар: Адміністратар