Урачыстасць Святога Апостала Андрэя ў Нарачы
30 лістапада ў нашай парафіі ўрачыста адзначалі ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл.
На Святой Імшы прысутнічалі святары з суседніх парафій, айцы-кармеліты, якія прыехалі на свята з розных куткоў Беларусі, вернікі нашай парафіі, госці,а таксама шмат дзяцей і моладзі.
Гамілію прамовіў а. Андрэй Авен OCD, які звярнуў увагу на жыццё Святога Апостала Андрэя і заахвоціў вернікаў у штодзённым жыцці браць прыклад з гэтага святога.
Ужо стала добрай традыцыяй, што напрыканцы Святой Імшы моладзь павіншавала з Днём імянінаў а. Андрэя Авена OCD, які працаваў у нашай парафіі, і бр. Андрэя Журко OCD з Мядзела. Таксама словы віншавання моладзь нашай парафіі скіравала і да ксяндза Уладзіслава з Шэметава, які ў гэты дзень адзначае свой Дзень нараджэння.
Аўтар: Адміністратар