Хутка распачнецца Адвэнт, а з ім і новы касцёльны год. Па традыцыі перыяд Адвэнту прысвячаецца падрыхтоўцы да перажывання Нараджэння Збаўцы. Адметная ў гэты час і літургія. Так, у касцёлах цэлебруюцца Імшы на світанні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі — раратнія. Ужо добрай традыцыяй стала і моладзевае малітоўнае чуванне ў мінскай архікатэдры. Сёлета яно пройдзе ў ноч з 10 на 11 снежня.

Праграма чування:
22.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
22.30 — cпеў хору і падрыхтоўка да святой Імшы
23.00 — святая Імша з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам
23.45 — дзяленне аплаткай
00.15 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
01.20 — сведчанні моладзі
02.10 — тэатральная пастаноўка
03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
03.30 — пасілак
04.15 — Святы ружанец (частка хвалебная)
05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
06.00 — благаслаўленне на заканчэнне чування.

catholic.by

Аўтар: Адміністратар