16 кастрычніка вернікі нарачанскай парафіі ў 33 гадавіну абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім і 3 гадавіну ўстаноўкі і асвячэння помніка гэтаму Вялікаму Чалавеку распачалі Тыдзень удзячнасці за дар жыцця, Пантыфікату і беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, прымеркаваны да літургічнага ўспаміну гэтага новага благаслаўлёнага.

Пасля Святой Імшы вернікі накіраваліся да помніка благаслаўлёнаму Яну Паўлу ІІ, дзе скіроўвалі свае просьбы да Бога словамі Літаніі праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

У рамках Тыдня ўдзячнасці запланавана прамаўленне казанняў пра асобу новага благаслаўлёнага, правядзенне тэматычных катэхэз, конкурсу малюнкаў, выступленне гурта “Подых духа”.

Завершыцца Тыдзень удзячнасці 23 кастрычніка ўрачыстай Святой Імшой, якую будзе цэлебраваць ксёндз прэлат Крыспін Дубель, Першы Сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі.

Аўтар: Адміністратар