Каманда юнакоў і дзяўчат нашай парафіі прыняла ўдзел у ІІ Парафіядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіла з 9 па 12 чэрвеня ў Івянцы.

Нарачанцы паказалі нядрэнныя вынікі ў спартыўных спаборніцтвах: два залатыя медалі па бегу заваявала Дзержавец Ніка, сярэбраны медаль па бегу заваяваў Стралец Яўген, а Марозаў Алег у спаборніцтвах па бегу быў трэцім. У каманднай эстафеце нарачанская моладзь паказала другі вынік.

Асабліва паспяхова нарачанцы выступілі ў намінацыі Тэатр.

Як і планавалася, у тэатральным конкурсе нарачанская моладзь паказала пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”, прысвечаную асобе кардынала Казіміра Свёнтка – І месца.

У конкурсе малюнкаў нарачанцы занялі ІІ месца. У конкурсе рэлігійнай песні – ІІ месца, а ў конкурсе свецкай песні – ІІІ месца.

Аўтар: Адміністратар