Кожы дзень нам дорыць Бог, але гэта асаблівы нядзельны паранак, калі ўжо даўно не спяць як дарослыя, так і дзеткі. Можа і не бачна мітусні, а толькі адчуваецца легкае і прыемнае хваляванне. Надыходзіць прызначаная гадзіна, і ля касцёла ўжо здалёк чутны дзіцячы гоман. Ён нібы ахінае іх, тым самым зменьваючы дзіцячае  хваляванне, але ж нічога не можа прыкрыць бацькоўскае перажыванне, якое вельмі моцна каштуе. Калі глядзіш уважлівей на дзяцей, якія  вельмі прыгожа апрануты :дзяўчаты і хлопцы нагадваюць анёлаў, якія хочуць быць бліжэй да Бога, – сам пачынаеш адчуваць яшчэ мацнейшую Яго прысутнасць у тваім жыцці.

А момант першага прыняцця Хрыста ў сэрца памаленьку надыходзіць. Як кожны крок, які зменьвае наша жыццё, так і сённяшні дзень – гэта таксама вялікі крок, які зменіць  духоўнае жыцце кожнага. Вось гэтыя маленькія анёлкі атрымліваюць сваё, можа нават і першае,  бацькоўскае благаслаўленне.

Час надышоў….І вельмі шырока расчыніліся дзверы чыстых сэрцаў, у якіх так прыемна знаходзіцца нашаму Настаўніку. Яны першы раз прымаюць у сваім жыцці вялікі і каштоўны падарунак – Цела Хрыста. Але гэтаму чароўнаму моманту нічога не перашкаджае: ні хваляванніе бацькоў, ні позіркі прысутных людей, ні нават тое, што іх здымаюць. Яны знаходзяцца ў еднасці з самым найлепшым Сябрам, які толькі можа сустрэцца ў жыцці. Няхай гэты момант як найдаўжэй знаходзіцца ў іх памяці, а тыя перажыванні, калі адчуваеш, што маеш у сваім сэрцы Бога, будуць прысутнічаць кожны раз пасля  прыняцця Святой Камуніі. Калі з намі Бог, то хто супраць нас.

Аўтар: Адміністратар