21 мая ў нашай парфіі адбылася Імша-падзяка за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, падчас якой арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў вернікам нашай парафіі Сакрамэнт Канфірмацыі.

У прывітальным слове моладзь парафіі адзначыла, што тры гады таму, калі Мітрапаліт асвячаў у нашай парафіі помнік Яну Паўлу ІІ, нарачанцы абяцалі: не галоўнае мець, а галоўнае  – жыць, як вучыў Вялікі Папа.

І сёння прыклад жыцця благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ заахвочвае кожнага ісці шляхам любові да Бога і чалавека.

Карыстаючыся выпадкам, моладзь парафіі павіншавала арцыбіскупа Тадэвуша з 30-годдзем святарскіх пасвячэнняў і пажадала, каб кожны дзень святарскага жыцця быў днём адкрывання  вялікага дару святарства, гэтай вялікай таямніцы, каб адкрыўшы яе ў сабе, арцыбіскуп мог дзяліцца гэтым дарам з  даверанай яму аўчарняй.

Пасля Святой Імшы Мітрапаліт узнагародзіў пераможцаў конкурсаў ведаў, малюнкаў і сачыненняў, прысвечаных Яну Паўлу ІІ.

Пасля ўручэння дыпломаў святары і вернікі ва ўрачыстай працэсіі пайшлі да помніка Вялікаму Папу, даручыўшы благаслаўлёнаму Яну Паўлу ІІ інтэнцыі парафіі і асабістыя просьбы.

Аўтар: Адміністратар