У нядзелю, 12 мая,  у нарачанскім касцёле пройдзе першы дэканальны конкурс рэлігійнай песні «Спевам славім Бога».

Праграма конкурсу

10.30 — Святая Імша

11.30 — конкурсныя выступленні; пасля заканчэння — узнагароджанне пераможцаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца моладзевыя і дзіцячыя хоры, а таксама сольныя выканаўцы да 20 гадоў з парафій Мядзельскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Заяўкі прымае дэкан Мядзельскі кс. канонік Багуслаў Маджэеўскі.

Электронная пошта: svir@tut.by

Тэлефон: +375 29 134 24 44

Аўтар: Ірына Шнітоўская