Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нарачанскай парафіі
З 17 па 19 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Францішак Рудзь з Мінска.
Падчас гэтых трох дзён разам з ксяндзом Францішкам вернікі нашай парафіі разважалі над сэнсам святаў Божага нараджэння і рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса.
У межах рэкалекцый адбылося спатканне ксяндза Францішка з вучнямі Нарацкай сярэдняй школы №2, на якім святар расказаў пра традыцыі святкавання Каляд на Беларусі.
Таксама ў межах рэкалекцый адбыліся спатканні ксяндза-рэкалекцыяніста з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі, на якіх у вельмі цёплай і шчырай атмасферы ксёндз Францішак распавёў не толькі пра традыцыі, звязаныя са святкаваннем Божага нараджэння, але і зрабіў акцэнт на духоўную сутнасць гэтых святаў, адзначыўшы, што якраз духоўны бок з’яўляецца галоўным.
Аўтар: Адміністратар